МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Пятніца, 29.03.2024, 14:06
Меню сайта

Наша апытанне
Ці даводзілася Вам есці драўлянай лыжкай?
Всего ответов: 299

Пошук

Статыстыка

Главная » Доска объявлений » Навіны

В категории объявлений: 5
Показано объявлений: 1-5


Сортировать по: Дате · Названию · Рейтингу · Комментариям · Просмотрам
   11 жніўня 2012 года ў г. Беразіно адбудзецца ІІ рэгіянальнае свята-конкурс драўлянай лыжкі "Бярэзінскія лыжкары”,
у якім прымуць удзел майстры Мінскай вобласці.
Арганізатары мерапрыемства – Упраўленне культуры Мінскага аблвыканкама,
ДУ "Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”,
аддзел культуры Бярэзінскага райвыканкама,
Народны клуб майстроў Бярэзінскага РДК.
   І абласное свята-конкурс "Бярэзінскія лыжкары” сабраў майстроў Мінскай вобласці ў ліпені 2010 г. у г.Беразіно. У верасні таго ж года ў рамках рэалізацыі абласной доўгатэрміновай праграмы "Традыцыйная культура і дзеці” адкрыты пакой-музей драўлянай лыжкі, наведвальнікі якога могуць пазнаёміцца як з пастаянна дзеючай экспазіцыяй драўляных лыжак, так і з іншымі выставамі, якія звязаны з гісторыяй роднага краю, прысвечаны народным рамёствам.
   Адметнай падзеяй свята ў гэтым годзе стане прэзентацыя помніка драўлянай лыжцы, вырабленага бярэзінскімі майстрамі Осіпавым Я.П., Мурашка В.А., Паскробка А.І. (на рус. Паскробко) У конкурснай праграме пераможцы будуць вызначаны па 10 намінацыях. Творы, вырабленыя ў час конкурсу, папоўняць калекцыю музея драўлянай лыжкі.
   У праграме свята:
10.00-10.45 - Наведванне музея драўлянай лыжкі
11.00 - Урачыстае адкрыццё помніка драўлянай лыжцы
11.20 - Урачыстае шэсце ўдзельнікаў свята-конкурсу да гарадскога сквера
 11.50 - Урачыстае адкрыццё свята
12.00-15.00 - Конкурс па вырабе драўлянай лыжкі
12.00-15.00 - Святочны канцэрт з удзелам Народнага ансамбля песні "Лявоніха”, Узорнага ансамбля гарманістаў "Аношкаўскія музыкі” Нясвіжскага раёна
12.00-15.00 - Выстава-кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці, выстава-продаж мёду "Мядовы кірмаш”
15.00 - Узнагароджванне ўдзельнікаў свята-конкурсу
 
  Месца правядзення: Мінская вобл. г. Беразіно, гарадскі сквер (ля кінатэатра "Юбілейны”).
  Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
(прац.) (8 01715) 5 68 39, (Vel.) 8 0293 37 80 61, (МТС) 8 033 66 46 884
(кіраўнік Народнага клуба майстроў Бярэзінскага РДК Ждановіч Ганна Аляксандраўна).
Навіны | Просмотров: 2426 | Дата: 28.07.2012

Ліпеньская спякота не перашкаджае бярэзінскім умельцам. Зараз працягваецца праца па аздабленні ўзорамі помніка Лыжцы. Прыгожыя кветкі, вінаград, якія ўпрыгожылі твор, сімвалізуюць сабой радасць, шчырасць і адкрытасць майстроў-стваральнікаў помніка, іх жаданне падарыць добры настрой жыхарам і гасцям горада. 
(На фота Яўген Паўлавіч Осіпаў і Аляксандр Іванавіч Паскробка).
 
 
Навіны | Просмотров: 736 | Дата: 27.07.2012

Помнік лыжцы - першыя крокі да стварэння цуда.
17 ліпеня 2012 г. распачалася праца па стварэнні помніка Лыжцы. Майстры Яўген Паўлавіч Осіпаў, Васіль Андрэевіч Мурашка, Аляксандр Іванавіч Паскробка прыкладаюць шмат намаганняў і сіл, каб спілаванае дрэва ўрэшце набыла рысы вядомага чалавецтву прадмета - неабходнага сталовага прыбора. Паспрабавала свае сілы і кіраўнік Народнага клуба майстроў Ганна Аляксандраўна Ждановіч. У бліжэйшы час праца працягнецца. З яе вынікамі жыхары і госці горада змогуць пазнаёміцца ў час правядзення свята "Бярэзінскія лыжкары-2012".
 
 
    
 
 
Навіны | Просмотров: 851 | Дата: 17.07.2012

11 жніўня 2012 года ў раёне будзе праводзіцца рэгіянальнае свята-конкурс "Бярэзінскія лыжкары". Майстры-лыжкары могуць пазнаёміцца з анкетай удзельніка.
                Анкета ўдзельніка рэгіянальнага свята-конкурсу "Бярэзінскія лыжкары"

Прозвішча, імя, імя па бацьку___

Раён (вёска, горад)_____

Год і месца нараджэння___
Месца жыхарства. ___

Месца працы (вучобы),
Колькі год займаецеся рамяством___

У каго вучыліся рамяству __
Ці перадаеце свае навыкі вучням, нашчадкам_________

Прыблізная колькасць вырабаў, якія вы робіце на працягу года -________

Колькасць вырабаў, якія Вы мяркуеце прадставіць на конкурс хатніх калекцый - __________

Укажыце на ўдзел у якой намінацыі Вы прэтэндуеце (магчымы ўдзел у некалькі намінацыях)
У якіх выставах прымалі ўдзел за апошнія тры гады__
(запоўненую анкету можна даслать на наш сайт альбо на Еmail dk_berezino@mail.ru)
Навіны | Просмотров: 1155 | Дата: 31.03.2012

У жніўні 2012 года на базе пакоя-музея адбудзецца пленэр рэзчыкаў па дрэву, у якім прымуць удзел 7 майстроў Мінскай вобласці (папярэдне быў запланаваны на чэрвень). На працягу 3-х дзён майстры будуць ствараць помнік лыжцы. 5 уласных праектаў ужо прадставіў наш зямляк, вядомы таленавіты майстар Яўген Осіпаў.
Навіны | Просмотров: 738 | Дата: 31.03.2012

Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz