11 жніўня 2012 года ў г. Беразіно адбудзецца ІІ рэгіянальнае свята-конкурс драўлянай лыжкі "Бярэзінскія лыжкары”,
у якім прымуць удзел майстры Мінскай вобласці.
Арганізатары мерапрыемства – Упраўленне культуры Мінскага аблвыканкама,
ДУ "Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”,
аддзел культуры Бярэзінскага райвыканкама,
Народны клуб майстроў Бярэзінскага РДК.
І абласное свята-конкурс "Бярэзінскія лыжкары” сабраў майстроў Мінскай
вобласці ў ліпені 2010 г. у г.Беразіно. У верасні таго ж года ў рамках
рэалізацыі абласной доўгатэрміновай праграмы "Традыцыйная культура і
дзеці” адкрыты пакой-музей драўлянай лыжкі, наведвальнікі якога могуць
пазнаёміцца як з пастаянна дзеючай экспазіцыяй драўляных лыжак, так і з
іншымі выставамі, якія звязаны з гісторыяй роднага краю, прысвечаны
народным рамёствам.
Адметнай падзеяй свята ў гэтым годзе стане прэзентацыя помніка
драўлянай лыжцы, вырабленага бярэзінскімі майстрамі Осіпавым Я.П.,
Мурашка В.А., Паскробка А.І. (на рус. Паскробко) У конкурснай
праграме пераможцы будуць вызначаны па 10 намінацыях. Творы, вырабленыя ў
час конкурсу, папоўняць калекцыю музея драўлянай лыжкі.
У праграме свята:
10.00-10.45 - Наведванне музея драўлянай лыжкі
11.00 - Урачыстае адкрыццё помніка драўлянай лыжцы
11.20 - Урачыстае шэсце ўдзельнікаў свята-конкурсу да гарадскога сквера
11.50 - Урачыстае адкрыццё свята
12.00-15.00 - Конкурс па вырабе драўлянай лыжкі
12.00-15.00
- Святочны канцэрт з удзелам Народнага ансамбля песні "Лявоніха”,
Узорнага ансамбля гарманістаў "Аношкаўскія музыкі” Нясвіжскага раёна
12.00-15.00 - Выстава-кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці, выстава-продаж мёду "Мядовы кірмаш”
15.00 - Узнагароджванне ўдзельнікаў свята-конкурсу
Месца правядзення: Мінская вобл. г. Беразіно, гарадскі сквер (ля кінатэатра "Юбілейны”).
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
(прац.) (8 01715) 5 68 39, (Vel.) 8 0293 37 80 61, (МТС) 8 033 66 46 884
(кіраўнік Народнага клуба майстроў Бярэзінскага РДК Ждановіч Ганна Аляксандраўна).