Стужка "Лыжка для салдата" атрымала галоўную ўзнагароду сярод анімацыйных фільмаў на ХХIV Міжнародным славянскім кінафестывалі "Залаты віцязь", які праходзіў з 22 мая па 1 чэрвеня 2015 г. у Севастопалі. Стваральніца фільма Ірына Тарасава адзначана дыпломам за лепшы анімацыйны фільм для дзяцей. Віншуем з перамогай!