МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Чацвер, 18.04.2024, 23:07
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Дзе ў горадзе павінен стаяць помнік Лыжцы?
Всего ответов: 86

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

ЧЫТАЙЦЕ ТУТ.
Што лепей – «Тры зоркі» ці «Вкусняшка»?
Шматлікія віншаванні прымаў адзіны ў рэспубліцы Бярэзінскі музей драўлянай лыжкі, дзе адзначалі Дзень варэння
СВЯТА сабрала шмат бярэзінцаў і атрымалася на славу. Цікавую праграму мерапрыемства распрацавалі сапраўдныя ахоўнікі народных традыцый, знатакі гісторыі драўлянай лыжкі, апантаныя энтузіясты — Ганна Аляксандраўна ЖДАНОВІЧ, Алена Якаўлеўна ЖДАНОВІЧ, Аляксандр Іванавіч ПАСКРОБКА і іх сябры. На гэтае свята ўсе прыйшлі з драўлянымі лыжкамі і, канечне, са слоічкамі самага разнастайнага варэння.

Спачатку ля ганка ўстановы жадаючыя змаглі паспрабаваць калоць цуркі, тым самым нарыхтаваць матэрыял для далейшай дрэваапрацоўкі, але, каб атрымалася лыжка, шлях трэба адолець няпросты... Потым усіх чакала змястоўная экскурсія ў музеі-пакоі лыжкі, якую захапляльна правяла Алена Ждановіч. Яна і пазнаёміла прысутных з цікавымі фактамі з гісторыі драўлянай лыжкі і новымі экспанатамі музея.

Ну а па «смачнай» частцы мерапрыемства на прыгожа аформленых сталах удзельнікі свята пакаштавалі варэнне і выбралі самае незвычайнае. Пераможцаў, якія змаглі здзівіць прыгатаваным варэннем, аказалася пяцёра. Усім прыйшліся даспадобы ананасавае Кацярыны Пінчук, ягады ва ўласным соку з блінамі Таццяны Ржэуцкай, варэнне «Тры зоркі» Алы Вайцяховіч, кабачкова-лімоннае Ларысы Пінчук і «Вкусняшка» Надзеі Горбач. Адзначаныя майстры атрымалі сертыфікаты якасці і ў падарунак папяровыя лыжачкі, зробленыя ў тэхніцы «філігрань». Многія гаспадынькі пасля свята папоўняць свае кухонныя запісныя кніжачкі новымі рэцэптамі прыгатавання варэння…
 

 
Алена ГРОМАВА

Фота аўтара
 
http://belniva.by/news_full.php?id_news=45392
Категория: СМІ пра нас | Добавил: майстры (10.10.2012)
Просмотров: 587
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz