МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Чацвер, 18.04.2024, 12:25
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Ці даводзілася Вам есці драўлянай лыжкай?
Всего ответов: 299

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

ЧЫТАЙЦЕ ТУТ. СМІ пра нас

ПАШТОВАЯ СТАНЦЫЯ ДЗЕДА МАРОЗА


ГЭТЫ не зусім звычайны пакой-музей драўлянай лыжкі быў створаны летась у прыватным доме жыхаркі горада Беразіно Ганны ЖДАНОВІЧ — кіраўніка раённага народнага клуба майстроў. Там прадстаўлена больш як паўтары сотні розных па памерах і тэхніцы выканання драўляных лыжак, зробленых мясцовымі майстрамі разьбы па дрэве і прадстаўнікамі іншых рэгіёнаў сталічнай вобласці, што прымалі ўдзел у першым абласным свяце «Бярэзінская лыжка».

За год існавання музея яго наведала больш як паўтысячы чалавек — не толькі жыхары горада і Бярэзінскага раёна, але і госці з Масквы і Санкт-Пецярбурга. Прыязджалі госці — італьянцы і в’етнамцы. Наведвальнікі маюць магчымасць не толькі палюбавацца не зусім звычайнымі драўлянымі лыжкамі з выявай герба горада Беразіно або з арыгінальнымі прыгожымі роспісамі, але і паспрабаваць… паіграць на лыжках.

А напярэдадні Новага года Ганна Аляксандраўна рашыла адкрыць на базе пакоя-музея паштовую станцыю Дзеда Мароза. Пачынаючы з 23 і да 31 снежня тут штодзённа прымаюцца пісьмовыя і вусныя просьбы-заяўкі мясцовай дзятвы да Дзеда Мароза на навагоднія падарункі. Па дамоўленасці з бацькамі навагоднія падарункі іх дзеці могуць «знайсці» пад ёлкай, атрымаць у форме паштовай пасылкі або непасрэдна з рук Дзеда Мароза.

Яшчэ ў музеі драўляных лыжак наладжана выстава старадаўніх навагодніх паштовак, а таксама арганізавана работа навагодняй майстэрні, у якой дзеці разам са сваімі бацькамі маюць магчымасць майстраваць навагоднія ўпрыгожванні.

У бліжэйшых планах — арганізаваць сярод рэзчыкаў па дрэве конкурс на выраб самай вялікай дзесяцімятровай драўлянай лыжкі, якую б занеслі ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Мікалай ЧАЛЕЙ, «Беларуская Ніва»
Категория: СМІ пра нас | Добавил: lyzhkary (25.03.2012)
Просмотров: 621
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz