МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Пятніца, 26.04.2024, 22:01
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Ці ёсць у Вас драўляная лыжка?
Всего ответов: 55

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

2012. ЧЫТАЙЦЕ ТУТ.
ДЗЕНЬ ВАРЭННЯ Ў МУЗЕІ ЛЫЖКІ
05.10.2012, 9:42 

«Двухлетнему музею в День рождения

Желаем много радости и песен,

И жизни вкусной, сладкой, как варенье,

И чтоб для всех музей был интересен !» -

шматлікія віншаванні прымаў музей драўлянай лыжкі 30 верасня, бо ў гэты апошні вераснёўскі час тут адзначалі Дзень варэння.

Свята сабрала шмат бярэзінцаў і атрымалася на славу. Цікавую праграму мерапрыемства распрацавалі сапраўдныя ахоўнікі народных традыцый, знатакі гісторыі драўлянай лыжкі, апантаныя энтузіясты – Ганна Аляксандраўна Ждановіч, Алена Якаўлеўна Ждановіч, Аляксандр Іванавіч Паскробка і іх шматлікія сябры. На гэтае свята ўсе прыйшлі з драўлянымі лыжкамі і, канечне, са збаночкамі самага разнастайнага варэння.

Спачатку ля ганка ўстановы жадаючыя змаглі паспрабаваць калоць цуркі, тым самым нарыхтаваць матэрыял для далейшай дрэваапрацоўкі, але, каб атрымалася лыжка, шлях трэба адолець няпросты… Потым усіх чакала змястоўная экскурсія ў музеі-пакоі лыжкі, якую захапляльна правяла Алена Якаўлеўна Ждановіч, яна пазнаёміла прысутных з цікавымі фактамі з гісторыі драўлянай лыжкі і новымі экспанатамі музея.

Далей усіх чакала самая смачная частка мерапрыемтсва. На прыгожа аформленых сталах удзельнікі свята змаглі пакаштаваць варэнне і выбраць самае смачнае і незвычайнае. Пераможцаў, якія змаглі здзівіць прыгатаваным варэннем, аказалася пяцёра. Усім прыйшліся даспадобы ананасавае Кацярыны Пінчук, ягады ва ўласным соку з блінамі Таццяны Ржэуцкай, варэнне "Тры зоркі” Алы Вайцяховіч, кабачкова-лімоннае Ларысы Пінчук і варэнне Надзеі Горбач. Адзначаныя майстры атрымалі сертыфікаты якасці і ў падарунак папяровыя лыжачкі, зробленыя ў тэхніцы "філігрань”.

Усё святочнае дзейства суправаджалася музыкай пад акампанемент Канстанціна Афанасевіча, песнямі, танцамі і гульнямі. Бясспрэчна, свята запомніцца і дарослым, і дзецям. А многія гаспадынькі папоўняць свае кухонныя запісныя кніжачкі новымі рэцэптамі прыгатавання варэння.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
На здымках: Ганна Аляксандраўна Ждановіч ля запаветных збаночкаў; варэнне Алы Вайцяховіч здзівіла ўсіх прысутных; свае драўляныя лыжачкі аблізвалі і дарослыя, і дзеці; святочныя скокі.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.
http://www.berezino.by/?p=14016
VN:F [1.9.9_1125]
Категория: СМІ пра нас | Добавил: майстры (10.10.2012)
Просмотров: 726
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz