МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Пятніца, 26.04.2024, 10:30
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Дзе ў горадзе павінен стаяць помнік Лыжцы?
Всего ответов: 86

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

ЧЫТАЙЦЕ ТУТ. СМІ ПРА НАС

"Я ВУЧЫЎ БЫ ІХ БЯСПЛАТНА!”

У час аднаго са святаў нельга было не спыніцца ля месца, дзе вялізнымі гронкамі віселі драўляныя лыжкі. Здавалася, яны толькі-толькі "выйшлі  з-пад пяра” майстра – гладкія, акуратныя, бялюткія, з незабыўным пахам свежазрэзанай  драўніны.
Майстрам-разьбяром аказаўся жыхар горада Беразіно Васіль Андрэевіч Мурашка. Побач з ім стаяў хлопчык, шчыра прасіў: ”Навучыце і мяне так!”. Я стала нявольным сведкай той размовы, і як потым выявілася, падобныя просьбы Васілю Андрэевічу даводзілася чуць неаднойчы.
- Ведаеце, каб у мяне майстэрня была,  гэта было б магчыма, – уздыхнуў майстар, – а так, дзе мне з імі займацца? Жыву ў шматпавярховым доме па вуліцы Марыі Рамановіч, а майструю ў маленькім падвальчыку. Калі б гэта быў вугалок у школе ці ў Доме дзіцячай творчасці, я б і бясплатна іх вучыў…
Да свайго адточанага майстэрства Васіль Андрэевіч ішоў сам, без чыіхсьці падказак, метадам проб і памылак. Спачатку хацеў зрабіць лыжку з вяза, не ведаў, што гэтае дрэва вельмі цвёрдае для гэтай мэты, аказалася лепш за ўсё для вырабу лыжак падыходзяць "мяккія пароды” – асіна, ліпа, клён.
- Сам распрацаваў сваю тэхналогію, – усміхаецца майстар. – Тут мала мець адно жаданне, трэба яшчэ і добры інструмент мець. А мне чым яшчэ на пенсіі займацца? Вось і баўлю час.
У скарбонцы Васіля Андрэевіча больш за сотню драўляных лыжак. Сёлета майстар збіраецца ў дарогу ў горад Маладзечна – рыхтуецца паўдзельнічаць у свяце "Дажынкі – 2011”.
На здымку: Васіль Андрэевіч МУРАШКА і яго цудоўныя лыжкі.
Алена ГРОМАВА.
Фота аўтара.

06

Категория: СМІ пра нас | Добавил: lyzhkary (14.05.2012)
Просмотров: 768
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz