МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Пятніца, 26.04.2024, 07:38
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Дзе ў горадзе павінен стаяць помнік Лыжцы?
Всего ответов: 86

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

ЧЫТАЙЦЕ ТУТ. СМІ ПРА НАС

ПАКУЛЬ НЕДАСЯГАЛЬНЫ

Павел Осіпаў вырас у вёсцы Лагі, у сям’і  вядомага  тут настаўніка Яўгена Паўлавіча Осіпава, пра якога на Бярэзіншчыне ідзе слава як пра выдатнага народнага ўмельца, цудоўнага разьбяра па дрэве. Сапраўды, фантазіям майстра не стамляешся здзіўляцца. Здаецца, ёсць у вясковага самабытнага талента нейкі асаблівы сакрэт майстэрства, адкуль ён чэрпае, як з бязмежных глыбінь, новыя і яшчэ больш захапляльныя ідэі, што з цягам часу пераўвасабляюцца ў непаўторныя  цуды. Вялікі козыр вясковага майстра яшчэ і ў тым, што ён шчыра дзеліцца сваімі ведамі з усімі, хто  жадае спасцігнуць гэтую, на першы погляд, простую навуку разьбяра. Сярод жадаючых, канечне, і сын Павел. Сёлета юнак скончыў школу і мяркуе вучыцца  на прыборабудаўнічым факультэце БНТУ. Юны разьбяр добра ведае, як трэба правільна трымаць разцы, каб будучы твор атрымаўся на "выдатна”. Захапляе разьбярная справа і шасцікласніка Толю Гамеза, ён заўсёды з задавальненнем ходзіць на заняткі да свайго, пакуль недасягальнага па ўсіх мерках майстра – Яўгена Паўлавіча Осіпава.
На здымках: адна з "нашумелых” работ Я. П. Осіпава – вожык-альбінос, або лыжка для жадаючых пахудзець; Яўген Паўлавіч ОСІПАЎ са сваімі вучнямі – сынам Паўлам і Анатолем ГАМЕЗАМ.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

DSC_0124 Осіпов Евг Павл

DSC_0190 Осипов Паша, Евг Павл Осипов, Толя Гамеза--

На здымках: адна з "нашумелых” работ Я. П. Осіпава – вожык-альбінос, або лыжка для жадаючых пахудзець; Яўген Паўлавіч ОСІПАЎ са сваімі вучнямі – сынам Паўлам і Анатолем ГАМЕЗАМ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Категория: СМІ пра нас | Добавил: lyzhkary (14.05.2012)
Просмотров: 702
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz