МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Серада, 01.05.2024, 23:13
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Дзе ў горадзе павінен стаяць помнік Лыжцы?
Всего ответов: 86

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

Чытайце тут.

«ЧЭРПАЙ ЖЫЦЦЁ ПОЎНАЙ ЛЫЖКАЙ»

05.01.2016, 15:44; Category: Навіны    

IMG_1832 оо чб сГэты год абвешчаны ў нашай краіне Годам культуры. Аб гэтым  паведаміў старшыня райвыканкама Аляксандр Мікалаевіч Бабічаў. Зрабіў ён гэта надзвычай урачыста ­ пад спевы народнага сямейна­абрадавага гульнёвага калектыву “Радзіна” Новінскага сельскага Дома культуры напярэдадні Новага года, у час азнаямлення з работай двух нядаўна адрамантаваных выставачных залаў у будынку раённага цэнтра рамёстваў. Сродкі на гэтыя мэты былі выдаткаваны з раённага бюджэту і зароблены бярэзінцамі ў час суботніка.IMG_1802 о с1

Так, у рэшце рэшт справіла доўгачаканае наваселле экспазіцыя музея драўлянай лыжкі. Як вядома, ініцыятарам яго стварэння была Ганна Аляксандраўна Ждановіч, якая адной з першых у рэспубліцы наладзіла свята драўлянай лыжкі «Бярэзінскія лыжачнікі” і сабрала ў нашым раёне майстроў лыжачнага рамяства. Вырабленыя імі на свяце лыжкі сталі асновай будучай экспазіцыі. Пэўны час яна працавала ва ўласным доме Ганны Аляксандраўны, затым пераехала ў прасторны будынак цэнтра рамёстваў. А ў канцы мінулага года экспазіцыя справіла сапраўднае наваселле ў новай выставачнай зале. Тут прыгожа размясціліся і сталі найбольш даступнымі наведвальнікам звыш 300 самаробных і не падобных адна на адну лыжак.IMG_1784 чбсЗначная частка з іх выраблена бярэзінскім майстрам лыжачнага майстэрства Яўгенам Паўлавічам Восіпавым. У новай выставачнай зале літаральна набылі новае жыццё і выгляд на фоне спецыяльнай музейнай мэблі даўно ўпадабаныя бярэзінцамі сімвалічныя лыжкі майстра. Хопіць месца тут і новым вырабам з розных парод дрэў, над якімі зараз працуе Яўген Паўлавіч. Асобнае месца займаюць у выставачнай зале работы інваліда ІІ групы з вёскі Жарамец Аляксандра Сіняка. Менавіта ён калісьці стаў уладальнікам Гран­пры Мін­аблвыканкама. Доўгую памяць аб таленавітым майстэрстве звычайнага вясковага рэзчыка па дрэве беражліва захоўваюць яго лыжкі, якія не перастаюць здзіўляць наведвальнікаў хараством і фантазіяй.IMG_1783 о чб с

Дарэчы, музей драўлянай лыжкі штогод адкрывае прозвішчы новых майстроў лыжачнага майстэрства і папаўняецца новымі экспанатамі.

Так, нядаўна тут з’явіліся новыя лыжкі, вырабленыя дырэктарам Пагосцкага Дома культуры Міхаілам Міхайлавічам Баравулем. Зусім хутка бярэзінскія лыжачнікі збіраюцца здзівіць бярэзінцаў новым самым важкім экспанатам, які стане добрай заяўкай на рэкорд Гінеса.

Музей драўлянай лыжкі ­ своеасаблівы брэнд нашага раёна, ­ гаварыла ў час адкрыцця выставачных залаў малодшы навуковы супрацоўнік Бярэзінскага раённага цэнтра рамёстваў Алена Аляксандраўна Лапыцька. – Вялікую ці­кавасць ён выклікае ў наведвальнікаў усіх узростаў, якім неабыякавыя гісторыя і традыцыі нашых продкаў. Нездарма ж кампазіцыя драўляных лыжак носіць назву «Чэрпай жыццё поўнай лыжкай”.IMG_1777 о ч с

Пад гукі камернай музыкі праходзіла знаёмства і з выставай стылізаваных сукенак «Навагодняя ма­заіка”, зробленых рукамі кіраўніка ўзорнага аматарскага аб’яднання «Тэатр­дэфіле” «Відана” Аляксандры Анатольеўны Грынкевіч. Створаныя ёю навагоднія ўборы з цацачнымі ёлачнымі ўпрыгажэннямі вельмі пасавалі да святочнага каляднага настрою.

Я і мая дачка ў поўным захапленні ад новых выставачных залаў і прадстаўленых тут экспанатаў ­ гаварыў Уладзімір Міхайлавіч Абрамовіч. ­ Нарэшце ў нашым горадзе з’явілася магчымасць з карысцю правесці вольны час у выхадны дзень.

Я моцна ўражана ўбачанымі экспазіцыямі і рамонтам памяшканняў, яны адпавядаюць сучасным патрабаванням і зусім хутка набудуць папулярнасць у бярэзінцаў, ­ зазначыла Надзея Канстанцінаўна Пішчыкава. – Мяркую, што я сюды прыйду яшчэ не адзін раз паглядзець на новыя экспазіцыі. Сумнявацца ў тым, што яны будуць наладжвацца, не дазваляе талент бярэзінскіх майстроў.IMG_1596 о чб сай

Словы першых навед­вальнікаў пацвярджае начальнік аддзела ідэала­гічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Аляксандраўна Сакалоўская:

Пакуль у будынку цэнтра рамёстваў даведзены да ладу фае і дзве выставачныя залы. Патрабуецца яшчэ адрамантаваць 6 памяшканняў і набыць патрэбнае абсталяванне, якія складуць аснову нашага будучага краязнаўчага музея. Унесці ўклад у добрую справу можа кожны жадаючы.

 

Мілана  ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Категория: СМІ пра нас | Добавил: lyzhkary (06.01.2016)
Просмотров: 586
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz