МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Субота, 27.04.2024, 05:22
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Ці ёсць у Вас драўляная лыжка?
Всего ответов: 55

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

Чытайце тут.

На хвалі творчасці і ідэй

09.10.2015, 9:34; Category: Культура    IMG_4029 о c каляду на дуба

Сетка ўстаноў культуры раёна прадстаўлена 30 установамі, у якіх дзейнічаюць 116 клубных фарміраванняў, заняты 1311 ўдзельнікаў, 10 калектываў маюць ганаровыя званні “народны” і “ўзорны”.

Культурнае абслугоўванне аддаленых і маланаселеных вёсак наладжана з дапамогай аўтаклуба. У 2014 годзе “клуб на колах” 146 разоў наведаў вёскі раёна, а сёлета – 95. Акрамя канцэртных праграм, праводзяцца святы вёсак, ушанаванне ветэранаў і юбіляраў, інфармацыйна-канцэртныя праграмы для працаўнікоў вёскі.

Для павелічэння даходу ад платных паслуг уведзены новыя формы работы: дзіцячыя дні нараджэння, вясельныя абрады, экскурсіі ў музей драўлянай лыжкі, набыты атракцыёны.

Пры бібліятэках дзейнічаюць 19 аматарскіх аб’яднанняў з агульнай колькасцю наведвальнікаў 169 чалавек, у тым ліку для дзяцей ва ўзросце да 15 гадоў — 11 аб’яднанняў, дзе заняты 99 падлеткаў.

Пры Бярэзінскай цэнтральнай бібліятэцы, Брадзецкім сельскім клубе-бібліятэцы і Паплаўскай сельскай бібліятэцы працуюць цэнтры прававой інфармацыі, якія ўключаюць Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, даведачныя выданні, новыя рэдакцыі кодэксаў краіны і каментарыі да іх. Яны вызначаны разнастайнымі аддзеламі па агульнай тэорыі права, гісторыі права, міжнародным, грамадзянскім, працоўным і сямейным заканадаўствах.

Кніжны фонд на 1 ліпеня 2015 года налічвае 110 180 экзэмпляраў кніг.

З 1 студзеня 2014 года адкрыты раённы Цэнтр рамёстваў, пры якім дзейнічае народны клуб майстроў і створаны ўнікальны пакой – музей драўлянай лыжкі. Тут размешчана звыш 150 экспанатаў. Па стварэнні Бярэзінскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея працягвае работу рабочая група.

Паспяхова працуе дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі “Бярэзінская школа мастацтваў” і філіял у аграгарадку Паплавы з 5 аддзяленнямі, у якіх навучаліся ў мінулым навучальным годзе 238 вучняў, і 1 аддзяленне ў філіяле, на якім вучылася 42 чалавекі.

У перыяд з 2012 па 2014 гадоў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы пайшло 4801,1 млн. рублёў. На рамонт гаспадарчым шляхам сёлета выдзелена і асвоена 830 млн. рублёў. У перыяд 2013-2014 гады прайшла аптымізацыя ўстаноў культуры і бібліятэк: у 2013 годзе закрыты 3 сельскія бібліятэкі і 2 сельскія Дамы культуры, у 2014 годзе – 5 сельскіх бібліятэк, 10 устаноў культуры пераўтвораны ў 5 устаноў комплекснага тыпу ”клуб-бібліятэка”. За бягучы перыяд закрыты Капланецкі сельскі клуб ў рэарганізаваны Вяшэўскі сельскі Дом культуры і сельскі клуб.

Узорны ансамбль танца “Вясёлка” прымаў удзел ў 6-ым міжнародным фестывалі “Рускі партрэт у беларускім інтэр’еры” і дастойна прадставіў наш раён на 8-ым абласным фестывалі харэаграфічнага мастацтва “Карагод сяброў”. Народны вакальны ансамбль “Рэтра” ў 2012 годзе стаў уладальнікам Гран-пры першага рэгіянальнага фестывалю песні і музыкі “Майскі вальс”на прызы Ігара Лучанка. На 9-ым абласным фестывалі “Чароўны куфэрак” узорны лялечны тэатр “Сюрпрыз” атрымаў дыплом “ За лепшую сцэнаграфію”. Народны ансамбль “Лявоніха” прымаў удзел у абласным фестывалі “Напеў зямлі маёй”. Народны тэатр Бярэзінскага РДК браў удзел у 17-ым адкрытым фестывалі студэнцкіх і маладзёжных тэатраў “Равнодействие-2013“ у Калінінградзе. Брэндам раёна стаў абласны фестываль народных тэатраў “Бярэзінская рампа”.

Народны сямейны калектыў “Радзіна” Новінскага СДК стаў дыпламантам 3,4 і 5 абласных фестываляў сямейнай творчасці “ У добрым родзе – усе ў згодзе”, дыпламантам другой і трэцяй ступені абласных фестываляў народнай творчасці “Напеў зямлі маёй”. Прысвоена званне “ўзорны” дзіцячаму фальклорнаму калектыву “Валошкі” Новінскага СДК і тэатру-дэфіле “Відана” Лешніцкага СДК.

У 2014 годзе створана клубнае аб’яднанне “ Маладзёжная карпарацыя “ “Малады спецыяліст”, куды ўвайшлі звыш 60 маладых спецыялістаў, якія прыбылі на працу ў наш раён.

Бярэзінская цэнтральная бібліятэка з’яўляецца 4-кратным дыпламантам рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак культуры”, 2-кратным лаўрэатам абласных конкурсаў “Прафесіяналізм і наватарства – шлях да поспеху” і “Сэрцам дакрануцца да подзвігу”. Брадзецкая бібліятэка-клуб заняла трэцяе месца ў сацспаборніцтве ўстаноў культуры вобласці ў намінацыі “ Лепшая бібліятэка аграгарадка-2012”.

У 2011 годзе статус нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці прысвоены ўнікальнаму абраду “Цягнуць Каляду на дуба”, які захаваўся ў вёсцы Новіны. У 2014 годзе на базе раёна прайшоў першы адкрыты конкурс “Феерыя мастацтваў” з удзелам дзіцячых калектываў з розных куткоў Беларусі.

У 2012 годзе праведзена мадэрнізацыя раённага Дома культуры на суму ў 2594,7 млн. рублёў.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

http://www.berezino.by/?p=26302

Категория: СМІ пра нас | Добавил: lyzhkary (17.10.2015)
Просмотров: 465
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz