МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Аўторак, 16.04.2024, 21:21
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Ці ёсць у Вас драўляная лыжка?
Всего ответов: 55

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

Чытайце тут.

Віцебшчына, Ашмяншчына, Бярэзіншчына...

 

/i/content/pi/cult/550/12007/10-2.jpg

Віцебшчына / Святочныя хлеб ды квас

Невялікія вёскі Дутчына і Калінава Мазалаўскага сельсавета не згубіліся на карце раёна, па-ранейшаму жывуць і гамоняць. У гэтым можна было ўпэўніцца падчас святаў, прысвечаных людзям і іх справам, гісторыі самабытных куточкаў Прыдзвіння.

Жыхары вёсак спяшаліся на падзею, каб на нейкі час забыцца пра справы (многія акурат капалі бульбу) і адчуць сапраўдны святочны настрой. Перад імі выступілі ансамбль песні “Крыніцы”, навучэнцы мясцовай Дзіцячай школы мастацтваў. Усе частаваліся хлебам новага ўраджаю ды квасам. Апошні — мазалаўскі брэнд.

— Самае галоўнае ў такіх святах — адчуванне грамады, — адзначала дырэктар Мазалаўскага сельскага Дома культуры Вольга Жураўская. — І мы, культработнікі разам з мясцовай уладай, стараемся стварыць такую атмасферу, каб сельскаму жыхару было цікава жыць і спяваць.

Кожны з жыхароў вёсак Дутчына і Калінава атрымаў у падарунак добры настрой, а мазалаўскія артысты — шчырыя апладысменты.

Андрэй СТРУНЧАНКА, вядучы метадыст Віцебскага АМЦНТ

Фота аўтара

Ашмяншчына / За кубачкам гарбаты

У жніўні ашмянцы мелі магчымасць папрысутнічаць на “чайнай цырымоніі” ў бібліятэцы. Мерапрыемства стала вынікам даўняга сяброўства Ашмянскай раённай бібліятэкі і Інфармацыйнага цэнтра японскай культуры ў Мінску.

Чытачы ў свой час знаёміліся з работай цэнтра, былі ўдзельнікамі творчай сустрэчы з яго кіраўніком Масака Тацумі. Гаворка ішла пра японскую культуру, госця не толькі пазнаёміла з японскімі пісьменнікамі, але і расказала пра сваю работу над перакладамі на японскую мову твораў беларускіх класікаў.

Сустрэча атрымала станоўчы рэзананс, і калі бібліятэка зноў абвесціла аб прыездзе гасцей з Японіі, чытальная зала ледзь здолела змясціць усіх ахвотных.

Такім чынам у Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшла “чайная цырымонія”. Гэтае мерапрыемства традыцыйна ладзіцца ў розных гарадах Беларусі. Чытачы даведаліся, як складаецца японская экібана, мелі магчымасць убачыць японскі танец з веерам у выкананні Юйэ Тацумі, паслухаць японскую музыку, пазнаёміцца з гісторыяй чайнай традыцыі. Масака, Ясуакі і Казуко Тацумі крок за крокам паказалі працэс правядзення цырымоніі па ўсіх правілах японскай культуры. Удзельнікі мерапрыемства затым і самі змаглі стаць гасцямі імправізаванага “чайнага дамку”. Усе жадаючыя паспрабавалі дакладна паўтарыць рытуал, пакаштавалі японскія прысмакі і сапраўдную зялёную гарбату.

Напярэдадні для нашых гасцей была праведзена экскурсія па горадзе і раёне. Яны наведалі ўстановы культуры: Краязнаўчы музей імя Францішка Багушэвіча, Дом рамёстваў у вёсцы Паляны, Музей мерыдыяна Дугі Струве ў сельскай бібліятэцы аграгарадка “Гальшаны”. Пазнаёміліся з помнікамі гісторыі і архітэктуры раёна: з касцёламі ў аграгарадках “Гальшаны” і “Баруны”, з сінагогай, з Гальшанскім замкам, а таксама помнікам прыроды — валуном “Нявесцін камень”.

Наталля САДОЎСКАЯ, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Ашмянскай раённай бібліятэкі

 

Бярэзіншчына / Святло, якое грэе і сёння

Бярэзінская раённая бібліятэка не абмяжоўваецца адно кніжнымі справамі. Установа даўно і станоўча зарэкамендавала сябе творчымі сацыяльнымі акцыямі. Доўгатэрміновы праект “Святло знаёмай зоркі” папулярызуе славутых землякоў, прадугледжвае цыкл вечарын памяці з паказам відэаролікаў.

У рамках праекта прайшлі вечарыны памяці, прысвечаныя былым дырэктарам Бярэзінскага РДК Анатолю Хвашчынскаму і Бярэзінскай школы мастацтваў Вячаславу Сакаву.

У жніўні да гадавіны смерці вядомага культработніка раёна Ганны Ждановіч таксама адбылася вечарына памяці. Яна нарадзілася ў 1956 годзе ў Чэрвеньскім раёне. Патрапіла ў РДК пасля заканчэння Мінскага культасветвучылішча, працавала метадыстам, стала намеснікам дырэктара ўстановы.

Навацыяй у раёне і вобласці стаў створаны Ганнай Ждановіч інтэлектуальны клуб “Што? Дзе? Калі?”. Яна ажыўлена перапісвалася з вядучым аднайменнай тэлегульні Уладзімірам Варашылавым, сустракалася са знатаком Барысам Бурдой. Затым былі “Брэйн-рынг”, “Угадай мелодыю”, ад душы і для душы працавалі клубы “Даярачка” і “Гаспадыня”.

Ганна рабіла саламяныя капелюшы, паясы, лялькі, папяровую філігрань, выцінанкі, паштоўкі, кветкавыя кампазіцыі. Стала аўтарам раённай праграмы “Спадчына”, стваральнікам раённага клуба майстроў, які ўжо праз тры гады атрымаў званне “народны” і аб’яднаў звыш 30 чалавек розных захапленняў. Зладзіла яна і Першае абласное свята “Бярэзінскія лыжкары”, пяць гадоў таму адкрыла ў хаце свякрові па вуліцы Піянерскай у Беразіно музей драўлянай лыжкі, які зараз працуе ў будынку Цэнтра рамёстваў і з’яўляецца турыстычным брэндам раёна. Талент самадзейнай актрысы быў запатрабаваны на падмостках народнага драмтэатра РДК: яна сыграла ў трох спектаклях, адзначана дыпломам за лепшую эпізадычную ролю на першым Абластным фестывалі народных тэатраў “Бярэзінская рампа”. Творчай душы аўтограф — відэафільмы Ганны Ждановіч, у якіх, часам з тонкай іроніяй, з задзірыстай бескампраміснасцю, адлюстраваны праблемы раённай культуры канца 1990-х — пачатку 2000-х гадоў.

Шмат было планаў... Марыла зрабіць 100 лялек, ды атрымалася толькі 90, і апошняя — у чорным убранні. Не паспела ажыццявіць сваю мару — выразаць самую вялікую лыжку ў свеце і трапіць з ёй у Кнігу рэкордаў Гінэса…

Аднак чалавек адыходзіць у вечнасць, а добрая памяць аб ім застаецца. На радаводным дрэве, якое яшчэ пры жыцці склала Ганна Ждановіч — восемдзясят чалавек, і самы маленькі жалудочак на магутным Дрэве жыцця — яе ўнук Паўлуша. Жыццё працягваецца.

Тамара КРУТАЛЕВІЧ, загадчык аддзела маркетынгу Бярэзінскай ЦБ

http://kimpress.by/index.phtml?page=2&id=12007

Категория: СМІ пра нас | Добавил: lyzhkary (17.10.2015)
Просмотров: 653
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz