МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Пятніца, 29.03.2024, 03:19
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Ці даводзілася Вам есці драўлянай лыжкай?
Всего ответов: 299

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

Чытайце тут.

ЯКАЯ ПЕСНЯ БЕЗ “ПІЯРА”?

07.02.2011, 19:05; Category: Культура  
Установам культуры і культуры ў цэлым тэрмінова патрабуецца рэклама. Такім чынам яна зможа не толькі існаваць, але ісці ў нагу з часам, не забываючы пры гэтым выконваць план платных паслуг. Аказанне іх дазваляе работнікам культуры развіваць сваю матэрыяльна-тэхнічную базу і стымуляваць творчасць людзей. Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі справаздачнага сходу ўстаноў культуры па выніках работы за 2010 год.
Быў ён надзвычай складаным. Трымацца на плыву сельскім установам культуры ўдавалася дзякуючы правядзенню начных дыскатэк у летні час. Таму толькі тры з іх могуць пахваліцца выкананнем плана платных паслуг. Гэта нядаўна адкрытыя і адноўленыя ўстановы культуры ў вёсках Брадзец і Уша, і, канечне, у Пагосце. Ім удалося не толькі выканаць, але і перавыка-наць даведзеныя заданні. Куды цяжэй давялося сельскім дамам культуры ў маленькіх вёсачках рэгіёна. Так, загадчыцы Міхалёўскага СДК Ларысе Віктараўне Рэва не пазайздросціш. У вёсцы моладзі няма. Кантынгент наведвальнікаў — толькі школьнікі. Да выканання плана ёй не хапіла 50 тысяч рублёў.
Больш плённа ў плане выканання платных паслуг папрацаваў летась раённы Дом культуры. Пры заданні 70 мільёнаў культработнікі зарабілі 126 мільёнаў рублёў.  Толькі на спектаклі  тэатральнага фэсту “Бярэзінская рампа” было прададзена звыш тысячы білетаў. Зарабляюць аматары мельпамены грошы і на правядзенні гастрольнай дзейнасці. Так, нядаўна бярэзінскі тэатр знайшоў новых паклоннікаў у Салігорскім раёне. Не толькі народны тэатр творча і натхнёна працаваў летась. У захаплен-ні ад песеннай дзейнасці і вакальнага мастацтва бярэзінцы і ад народных калектываў – ансамбляў “Лявоніха”, “Рэтра”, сямейна-гульнёвага гурту “Радзіна” Новінскага СДК. Без іх удзелу немагчыма ўявіць канцэрты на сцэне раённага Дома культуры.
Яркім доказам творчага гарэння і вечнага пошуку бярэзінскіх самадзейных спевакоў стаў чацвёрты фестываль песні “Залатая мелодыя”. У мінулым годзе яго дыпламантамі сталі народны ансамбль “Рэтра” Бярэзінскага РДК, вакальны ансамбль “Стыль”, вакалісты Мікалай Міхайлоўскі і Лідзія Ліхашапка. А саліст РДК Мікалай Пятровіч Кожухаў стаў лаўрэатам Х рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў ”Не старэюць душой ветэраны”.
Пад знакам развіцця і папулярызацыі народных талентаў і рамёстваў прайшоў мінулы год і для супрацоўніцы раённага Дома культуры Ганны Аляксандраўны Ждановіч. Летась яна запрасіла першых наведвальнікаў у музей драўлянай лыжкі. Натхніла яе на гэта правядзенне ў Беразіно першага абласнога свята “Бярэзінская лыжка”.
Ганарыцца РДК і наладжанымі сувязямі з РК “БРСМ” і аддзелам па справах моладзі райвыканкама, школай мастацтваў, раённым Домам дзіцячай творчасці. Чаго варты  быў  раённы і абласны праект “Уладар сяла-2010”.
Не без цяжкасцей працавалі летась  работнікі бібліятэк. Яны па-ранейшаму перажываюць востры недахоп мастацкай літаратуры і сучасных перыядычных выданняў. Не згубіць свайго чытага бібліятэкарам дапамагае пошук новых форм работы і ўкараненне навацый. Так, летась ЦБС прыняла ўдзел у 17-ым рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”. На конкурс бібліятэкары даслалі сабраныя архіўныя матэрыялы і дакументы пра дзейнасць устаноў культуры, былых бібліятэкараў. Спецыяльна да мерапрыемства быў складзены паказальнік ”Даруючая людзям мудрасць кніг” пра бібліятэкараў Бярэзінскай ЦБС з  1976 года па 2008 гады. Работнікі культуры правялі вялікую даследчую работу, вынікам якой стаў бібліяграфічны паказальнік “Бібліятэкі Бярэзіншчыны: 40 гадоў у друку”, з 553 публікацый з 1967 года па сённяшні дзень. Таксама была прадстаўлена на конкурс слайд-прэзентацыя “Бібліятэкі раёна ў структуры ЦБС”. Стваральнік гэтай работы – метадыст аддзела маркетынгу Наталля Мікалаеўна Маеўская. Па выніках рэспубліканскага конкурсу Бярэзінская ЦБС у намінацыі “За пошукавую і даследчую работу” ўзнагароджана грашовай прэміяй за 3 месца.
Не  стамляецца  здзіўляць сваімі  талентамі  і  вечным  пошукам  яшчэ адна прадстаўніца бібліятэчнага асяроддзя. Вось ужо каторы год рэалізоўвае свае творчыя праекты загадчыца аддзела маркетынгу ЦБС Тамара Мікалаеўна Круталевіч. Усе яе задумкі адпавядаюць часу і запатрабаваны ў грамадстве, знаходзяць разуменне і падтрымку ў навучальных установах, арганізацыях і грамадскіх аб’яднаннях. Ды і назвы творчых праектаў гавораць самі за сябе – “Усёй грамадай – супраць п’янства”, “Выбірай здароўе”, “Дзяўчынам у эпоху рызыкі”, “Мастацкая літаратура – акно ў свет”, “Быць падлеткам няпроста”, “Святло знаёмай зоркі” і “Сонца майго дня – людзі”.
Шмат станоўчага летась было і ў рабоце Бярэзінскай школы мастацтваў. У мінулым годзе ўстанова адзначыла свой паўвекавы юбілей.  Калектывы і вучні ўстановы актыўна ўдзельнічалі ў канцэртнай дзейнасці і мацавалі аўтарытэт і славу школы мастацтваў. Гэтыя намаганні дазволілі ім знайсці спонсара і папоўніць рады сваіх вучняў. Традыцыйна тон задаюць навучэнцы музычнага і харэаграфічнага аддзяленняў. Шмат талентаў і прыхільнікаў малявання збірае мастацкае аддзяленне. Набірае сваю моц работа тэатральнай студыі і эстраднага вакалу. Гаворыць аб паляпшэнні спраў у школе мастацтваў і жаданне вучняў звязаць сваё жыццё з культурай і пайсці па слядах настаўнікаў. Так, летась Юля Шэйко, Ганна Немагай, Марына Паддубская і Яўгенія Расекава паступілі ў навучальныя ўстановы мастацкага і музычнага профілю. Паступова заяўляюць бярэзінскія таленты аб сабе ўдзелам у абласных конкурсах і пленэрах. Славу  школе мастацтваў летась прынёс на абласным конкурсе піяністаў Яраслаў Галянкоў. Прыйшлі ў школу мастацтваў у 2010 годзе маладыя спецыялісты. Жаданне бацькоў заняць вольны час і адкрыць таленты бярэзінскай дзятвы прымушае работнікаў школы мастацтваў наракаць на адсутнасць пэўных спецыялістаў і свабодных плошчаў. Так, мастацкая студыя пакутуе ад адсутнасці выставачнай залы.  Часткова вырашыць гэтую праблему дапаможа капітальны рамонт трэцяга паверха будынка былой Бярэзінскай школы-інтэрната. Згодна з рашэннем старшыні райвыканкама Сяргея Дзмітрыевіча Ленкаўца ён будзе перададзены школе мастацтваў.
Яшчэ адной прыемнай навіной для работнікаў культуры стала паведамленне аб капітальным рамонце раённага Дома культуры. Змяненне знешняга вобліку запатрабуе і ўнутраных змен у рабоце. А тут пакуль малюнак несуцяшальны. На жаль, ніхто з бярэзінцаў не жадае паступаць ва ўніверсітэт культуры і тым больш вяртацца на працу ў родны раён.
Трымацца на плыву дапамагаюць толькі нястомнае творчае гарэнне і пошук. А таксама клопат пра культработнікаў. Не страціць  і падтрымаць іх на ніве культуры дапаможа папулярызацыя дзейнасці, якая павінна стаць першачарговай задачай для аддзела культуры на будучыя гады.
Мілана ТРАПЯНОК.
Категория: СМІ пра нас | Добавил: lyzhkary (27.03.2012)
Просмотров: 582
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz