МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Чацвер, 28.03.2024, 15:28
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Дзе ў горадзе павінен стаяць помнік Лыжцы?
Всего ответов: 86

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

ЧЫТАЙЦЕ ТУТ.

Бярэзінскі трыумф на абласных “Дажынках”

Сёлета быў зменены фармат правядзення свята ўшанавання хлебаробаў “Дажынкі”. Яно перастала быць прысвечаным толькі героям жніва, а набыло статус своеасаблівага падвядзення вынікаў працы вяскоўцаў за ўвесь сельскагаспадарчы год. Прычым, “Дажынкі” зараз праводзяцца і на раённым, і на абласным узроўнях. Бярэзінцы ўжо сталі ўдзельнікамі і гледачамі першага раённага свята, якое пакінула незабыўныя ўражанні. Не меншыя ўражанні засталіся ў дэлегацыі раёна і пасля абласных “Дажынак”, якія прайшлі ў мінулую пятніцу, напярэдадні прафесійнага свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, ва Узде.
IMG_6640 сайтНапачатку ў гімназіі і СШ № 2 адбылося ўшанаванне лепшых работнікаў у розных галінах сельскагаспадарчай дзейнасці, якія занялі другое і трэцяе месцы. Уручэнне Ганаровых грамат правёў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Ігар Мікалаевіч Макар. Прыемна, што сярод узнагароджаных было многа бярэзінцаў. Гэта аператар ЗАТ “Клявіца” Тамара Вітаўтаўна Бандарчык, камбайнер ААТ “Пагосцкі” Сяргей Уладзіслававіч Дадонаў, галоўны заатэхнік ААТ “Пагосцкі” Алена Міхайлаўна Ждановіч, аператар па штучным асемяненні жывёлы філіяла “Купава-агра” ТАА “Завод аўтамабільных прычэпаў і кузавоў “МАЗ-Купава” Юрый Мікалаевіч Карпенка, два вадзіцелі ААТ “Пагосцкі” Міхаіл Валер’евіч Маркоўскі і Міхаіл Мікалаевіч Салавей, механізатар гэтай жа гаспадаркі Алег Мікалаевіч Фясун і загадчыца МТФ “Котава” ААТ “Уша” Анжэла Іванаўна Сушкевіч.
Далей удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць наведаць падворкі, якія наладзілі ўздоўж цэнтральнай вуліцы Узды рэгіёны Міншчыны. Яскравым афармленнем і тут вылучалася Бярэзіншчына. Відавочным было, з якой адказнасцю і палётам фантазіі да гэтай справы падышлі работнікі культуры раёна.IMG_6650 сайтНа нашым падворку размясцілася некалькі “лавак”, дзе была прадукцыя, што выпускаецца на Бярэзіншчыне. Так, тут была “Мясная лаўка”, “Лаўка майстроў” і інш. Прыцягваў увагу і каравай нашых хлебапёкаў. Многія з гасцей свята пайшлі дадому з драўлянымі лыжкамі, вырабленымі нашымі майстрамі. А настрой прысутным узнімаў сваімі песнямі ансамбль “Лявоніха”. Кожны з падворкаў наведалі і ганаровыя госці разам са старшынёй сталічнай вобласці Сямёнам Барысавічам Шапірам.IMG_6669.сайт
У нядаўна ўведзеным у эксплуатацыю Уздзенскім раённым Доме культуры таксама былі наладжаны выстава-дэгустацыя прадукцыі прадпрыемстваў Міншчыны і выстава караваяў, якія прывезлі с сабой дэлегацыі раёнаў. Тут жа, у Доме культуры, і прайшлі далейшыя ўрачыстасці па ўшанаванні пераможцаў сельскагаспадарчай дзейнасці Міншчыны. Не пабаюся сказаць, што і тут Бярэзінскі трыумф працягнуўся. Так, на сцэну два разы выходзіў старшыня райвыканкама Сяргей Дзмітрыевіч Ленкавец, бо раён атрымаў узнагароды за дынамічнае развіццё і як пераможца ў нарыхтоўцы кармоў. З рук губернатара атрымалі Ганаровыя граматы і вадзіцель ААТ “Пагосцкі” Аляксандр Уладзіміравіч Кавалёнак, дырэктар ААТ “Пагосцкі” Наталля Уладзіміраўна Сокал і галоўны інжынер гэтай гаспадаркі Генадзь Іванавіч Уласавец. Ві-давочна, што, калі браць у разрэзе гаспадарак раёна, то сёлетні алімп абласных “Дажынак” па сілах аказаўся работнікам ААТ “Пагосцкі”. Узнагароджваючы работнікаў АПК, старшыня Мінаблвыканкама Сямён Барысавіч Шапіра адзначыў: — Сёння мы ўшаноўваем тых, хто абраў цяжкую і высакародную працу – працу на зямлі. Дзякуючы іх незвычайнай працавітасці, цярпенню і вернасці сваёй справе мы маем бясцэннае багацце – хлеб.IMG_6656 сайт
Сямён Барысавіч пажадаў усім працаўнікам сельскай гаспадаркі моцнага здароўя, дабрабыту і новых дасягненняў. Затым слова для віншаванняў было дадзена ганаровым гасцям: старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміру Андрэйчанку, паслу Расійскай Федэрацыі ў нашай краіне Аляксандру Аляксандравічу Сурыкаву, намесніку міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васілю Аляксеевічу Седзіну. З рук намесніка міністра сельскай гаспадаркі Ганаровую грамату атрымаў трактарыст-машыніст ААТ “Багушэвічы” Сяргей Сяргеевіч Копелеў. Завяршылася ж мерапрыемства святочным канцэртам, на якім выступілі артысты мастацкай самадзейнасці вобласці, госці з Гродзеншчыны і зоркі беларускай эстрады.
На здымках: дэлегацыя ААТ “Пагосцкі” ; губернатар падчас наведвання Бярэзінскага падворку; карысталіся попытам у пакупнікоў драўляныя лыжкі нашых майстроў; удзельнікаў свята вітае ансамбль “Лявоніха”.
Іван ТРУХАНАВЕЦ.

Категория: СМІ пра нас | Добавил: lyzhkary (19.11.2014)
Просмотров: 684
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz