МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Пятніца, 19.04.2024, 20:05
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Ці даводзілася Вам есці драўлянай лыжкай?
Всего ответов: 299

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

ЧЫТАЙЦЕ ТУТ.

Беразіно абзавялося суперлыжкай

На бярэзінскай зямлі ў гэтыя выхадныя славілі звычайную драўляную лыжку — трохметровы помнік паўсюднай рэчы хатняга ўжытку ўстанавілі ў райцэнтры. Кветкі, вінаград, якія ўпрыгожылі твор, сімвалізуюць сабой радасць, шчырасць і адкрытасць майстроў-стваральнікаў помніка — Яўгена і Паўла Осіпавых, Васіля Мурашкі і Аляксандра Паскробкі.

 

Адкрыццё помніка прымеркавалі да свята-конкурсу "Бярэзінскія лыжкары", што прайшоў другі раз. У гарадскім скверы сабраліся майстры-лыжкары Міншчыны не толькі прадэманстраваць сваё майстэрства, прыняць удзел у конкурсе, але і прапанаваць жыхарам горада і гасцям дакрануцца да гэтай на першы погляд няхітрай навукі — майстар-класы (а таксама, вядома ж, бойкі гандаль) праходзілі на працягу ўсяго свята.

Ганаровае права адкрыць помнік драўлянай лыжцы прадаставілі аўтару помніка Яўгену Осіпаву і маладому майстру, які працягвае традыцыі лыжкарства на Бярэзіншчыне, Паўлу Осіпаву.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.

Мінская вобл.

Категория: СМІ пра нас | Добавил: lyzhkary (20.08.2012)
Просмотров: 638
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz