МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Пятніца, 26.04.2024, 23:14
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Ці ёсць у Вас драўляная лыжка?
Всего ответов: 55

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » Нашы артыкулы

2013 год. ЧЫТАЙЦЕ ТУТ.

      25 мая ў маляўнічым кутку сталіцы, Лошыцкім парку, сабраліся майстры Беларусі на чарговы пяты фестываль-кірмаш рамёстваў "Вясновы букет”. Фестываль-кiрмаш праводзiцца ў мэтах падтрымкi народнай творчасцi i народных рамёстваў, выяўлення сучаснага стану i перспектыў развiцця народнага мастацтва,  аднаўлення рэдкiх i забытых вiдаў традыцыйных рамёстваў, стымулявання iх развiцця, дэманстрацыi творчага патэнцыялу майстроў традыцыйных вiдаў рамёстваў, павышэння іх сацыяльнага i творчага статусу, папулярызацыi народных мастацкiх рамёстваў i промыслаў.

       Народны клуб майстроў Бярэзінскага РДК упершыню прымаў удзел у такім прадстаўнічым рэспубліканскім фестывалі. Шкада што надвор’е не спрыяла  больш шырока  пазнаёміцца з творчасцю больш за 400 майстроў , якія прыехалі на фестываль з усіх абласцей. Тут былі як знакамітыя творцы, члены Беларускага саюза майстроў, так і шырока прадстаўлены творчыя здабыткі народных майстроў у самых розных жанрах дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва: ганчарстве, лозапляценні,бондарстве, разьбе па дрэве,ткацтве, вышыўцы, саломапляценні і інш.  Жыхары сталіцы з задавальненнем знаёміліся з творчасцю майстроў Бярэзіншчыны: ткацтвам Т.І.Крыварот  з вёскі Любушаны і яе дачкі Н.П.Аўчук, дырэктара Любушанскага  цэнтра традыцыйнай культуры, драўлянымі вырабамі Я.П.Осіпава з в. Лагі і  драўлянымі лыжкамі В.А. Мурашкі з Беразіно,кветкавымі кампазіцыямі А.М.Строк, шыкоўнымі шалікамі і капелюшамі, сучаснай выцінанкай А.А.Грынкевіч, дырэктара Лешніцкага СДК і  маімі лялькамі ў народных строях.     

       Асабіста для мяне удзел у фестывалі рамёстваў, гэта не столькі магчымасць паказаць свае работы, а магчымасць паглядзець на работы сапраўдных майстроў , у якіх хочацца павучыцца, работамі якіх захапляешся, здзіўляешся і натхняешся. Фестываль- гэта сустрэча з сябрамі,аднадумцамі, калегамі і новыя знаёмствы.Так адбылося і на гэты раз. Мне пашчасціла пазнаёміцца з цікавай творчай сям’ёй Святланы і Юрыя Платуновых з г. Мінска. Святлана- член Беларускага саюза майстроў, займаецца пэчворкам, яна робіць сапраўдныя карціны са шматкоў тканіны. Святлана займаецца гэтым відам творчасці шмат гадоў, удзельнічае у міжнародных праектах , яна так зацікавілася работамі нашых майстроў , што не адкладваючы надоўга, у аўторак 28 мая разам з мужам прыехала да нас у Беразіно. Яны наведалі музей драўлянай лыжкі, майстэрні  народнага клуба майстроў, расказалі пра свае творчыя здабыткі . Мы вырашылі пазнаёміць жыхароў нашага раёна з творчымі праектамі , у якіх самы актыўны ўдзел прымае Святлана Платунова. Калі ўсё будзе так , як мы дамовіліся, то ўжо на свяце горада мы зможам пабачыць шмат цікавага.

              Я хачу звярнуцца да людзей творчых, тых хто займаецца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю, прыходзьце ў майстэрні народнага клуба майстроў, будзем разам наладжваць выставы вашых работ, удзельнічаць у святах, конкурсах, фестывалях. Музей драўлянай лыжкі ў гэтым годзе праводзіць акцыю "За дзве старыя лыжкі –адну новую даем”, мэта акцыі папоўніць гістарычную частку музейнай экспазіцыі. Распачата праца па вывучэнню тэхналогіі вырабу драўлянай лыжкі і наданню статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Нам цікава любая інфармацыя аб майстрах-лыжкарах і наогул усіх, хто займаўся або і зараз займаецца(!) даўбежным рамяством: бондарах, разьбярах па дрэву. Заклікаю ўсіх жыхароў раёна, неабыякавых да нашай гісторыі, традыцыйнай культуры, аб’яднаць нашы намаганні каб захаваць тое, што стваралася стагоддзямі для нашчадкаў.

Ганна Ждановіч,

 кіраўнік Народнага клуба майстроў Бярэзінскага РДК.

 

Категория: Нашы артыкулы | Добавил: lyzhkary (31.05.2013)
Просмотров: 769
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz