МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Пятніца, 29.03.2024, 10:58
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Ці ёсць у Вас драўляная лыжка?
Всего ответов: 55

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » Нашы артыкулы

ЧЫТАЙЦЕ ТУТ. Нашы артыкулы
 "КОЛА ШКОЛЬНЫХ ДЗЁН"
 
      Пакой-музей драўлянай лыжкі не стамляецца быць у творчым пошуку і ствараць новыя цікавыя выставы. На працягу ліпеня–жніўня тут працавала пастаянна дзеючая выстава, дзе можна было даведацца пра ўраджэнца горада Беразіно, вядомага ў гісторыі пад мянушкай "купец рэвалюцыі”, Аляксандра Парвуса, убачыць грашовыя знакі і манеты царскага, савецкага і постсавецкага часоў. У ліку наведвальнікаў музея школьнікі, выхаванцы дзіцячых садкоў і дарослыя. Нямала сярод гасцей жыхароў Мінска, Масквы і Санкт–Пецярбурга. Сталічныя і замежныя людзі рады пачуць жывое беларускае слова, сфатаграфавацца на памяць ля лыжак. Усе яны прызнаюцца: у музеі ёсць, на што паглядзець і чым падзівіцца.
    "Кола школьных дзён” – чарговая выстава пакоя-музея, якая была наладжана да Дня ведаў. Тут прадстаўлены экспанаты, якія расказваюць пра школьнае жыццё на працягу ўсяго ХХ стагоддзя. Наведвальнікам будзе цікава даведацца, як гісторыя і час зрабілі свой уплыў на шматлікія дакументы і падручнікі розных часоў, як на працягу гадоў мянялася не толькі дзяржаўная сімволіка, мова дакументаў, але і тэмы матэматычных задачак. Пазнаёміцца з новай выставай паспелі ўжо настаўнікі і вучні СШ № 2 горада. Для іх першы дзень верасня прайшоў незвычайна: адразу пасля ўрачыстай лінейкі яны наведалі пакой-музей драўлянай лыжкі.
 
    Значную частку каштоўных экспанатаў выставы прадставіў вядомы бярэзінскі краязнаўца Ігар Леанідавіч Жукоўскі. Менавіта яго шчырае захапленне зборам і зберажэннем прадметаў мінулых часоў у многім садзейнічала поспеху выставы, дапоўнілі экспазіцыю і прадметы сям’і Ждановіч.
    Запланавана, што выстава будзе працаваць на працягу верасня–кастрычніка, а яе наведвальнікамі стануць не толькі настаўнікі і вучні, але і тыя, хто захаваў у сваіх сэрцах шчымлівыя ўспаміны пра школьныя будні. Дамовіцца аб незвычайнай сустрэчы са школай можна па папярэднім дагаворы з гаспадыняй музея Ганнай Аляксандраўнай Ждановіч па тэлефонах 5-68-39 і 5-12-21.


         
Ждановіч Алена, матэрыял апублікаваны на старонках раённай газеты
 

Категория: Нашы артыкулы | Добавил: lyzhkary (23.03.2012)
Просмотров: 797
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz