МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Субота, 20.04.2024, 09:18
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Дзе ў горадзе павінен стаяць помнік Лыжцы?
Всего ответов: 86

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » Нашы артыкулы

ЧЫТАЙЦЕ ТУТ. Нашы артыкулы
ЯК КАРЫСНА ПРАВЕСЦІ ВОЛЬНЫ ЧАС?

Гэта пытанне міжвольна ўзнікае ў падлеткаў, ужо натомленых адпачынкам у летнія канікулы. Надакучылі ім рэчка, гульні на стадыёне, сустрэчы з сябрамі ды і гульні за камп’ютарам. А так хочацца нечага цікавага і карыснага, каб атрымаць пэўную ежу для разважанняў, каб з’явілася прага ствараць і нечаму навучыцца. У такім выпадку раім наведаць пакой–музей драўлянай лыжкі, што працуе па вуліцы Піянерскай горада. На працягу ліпеня-жніўня тут наладжана некалькі разнастайных выстаў.
Сярод прапанаваных гледачу выстаў – пастаянна дзеючая дэманстрацыя экспанатаў. Гэта драўляныя лыжкі самых розных памераў, лыжка з гербам нашага горада і ўнікальная лыжка-вожык. Значная частка гэтых твораў зроблена рукамі майстроў разьбы па дрэве Мінскай вобласці ў ходзе абласнога свята "Бярэзінская лыжка”.
Павінны зацікавіць маладых людзей і дзве новыя выставы, якія аб’яднаны тэмай багатага мінулага Бярэзінскага краю. Размова ідзе пра літаратурна-тэматычны куток пад назвай "Купец рэвалюцыі”, прысвечаны ўраджэнцу Бярэзіншчыны Аляксандру Парвусу. Ён больш вядомы тым, што ў свой час выдаткаваў грошы на арганізацыю Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года самому Уладзіміру Леніну. З іменем гэтага дзеяча звязаны не толькі цікавыя і захапляльныя гісторыі, але і неверагодныя легенды пра яго вялізарнае багацце.
Другая выстава носіць назву "Скарбы мінулага”. Яе экспанаты – грашовыя знакі, манеты царскага, савецкага і постсавецкага часоў. Каля сотні з іх прадстаўлены з уласнай калекцыі гаспадыні пакоя-музея Ганны Ждановіч, яе сяброў і калег. Не пакінуць дзяцей і падлеткаў раўнадушнымі таксама грашовыя знакі канца ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя.

Алена ЖДАНОВІЧ, апублікавана на старонках раённай газеты, 2011 год.

Категория: Нашы артыкулы | Добавил: lyzhkary (25.03.2012)
Просмотров: 737 | Теги: Нашы артыкулы
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz