МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Чацвер, 25.04.2024, 20:19
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Дзе ў горадзе павінен стаяць помнік Лыжцы?
Всего ответов: 86

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » Нашы артыкулы

Чытайце тут.

“БЯРЭЗІНСКІЯ ЛЫЖАЧНІКІ”

14.10.2015, 14:53; Category: Культура    

3 кастрычніка ў рамках раённага свята “Дажынкі” ў аграгарадку Косаўка адбылося трэцяе рэгіянальнае свята драўлянай лыжкі “Бярэзінскія лыжачнікі”. Яно сабрала майстроў лыжачнага рамяства з Бярэзінскага і Чэрвеньскага раёнаў.

На свяце-конкурсе драўлянай лыжкі славілі звычайную драўляную лыжку – паўсюдную рэч хатняга ўжытку, якая за многія стагоддзі свайго існавання набыла даволі прыгожую і зграбную скульптурную форму. Яркім пацвярджэннем гэтага стала выстава “Чэрпай жыццё поўнай лыжкай”, аснову якой склалі аўтарскія лыжкі бярэзінскага майстра Я.П Восіпава і дбайных гаспадынь, якія і сёння карыстаюцца драўлянымі лыжкамі, захоўваюць і зберагаюць іх. У дадатак да гэтага ўсе ўдзельнікі конкурсу прывезлі на свята свае хатнія калекцыі.

На працягу трох гадзін бярэзінцы і госці раёна сачылі за працай разьбяроў па дрэве. Тут было чаму павучыцца і чаму дзівіцца, бо кожны майстар меў свой адметны стыль і тэхналогію вырабу лыжкі. Аднак усіх уразіла работа бярэзінскага майстра Я.П. Восіпава (Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў). Ён і стаў лаўрэатам трэцяга рэгіянальнага конкурсу “Бярэзінскія лыжачнікі”. Дыпломы першай і другой ступеняў атрымалі У.В. Макавецкі (Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў) і Р.І. Суднік (ДУА “Раваніцкі ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа”). Усе майстры атрымалі дыпломы і падарункі, а іх лыжкі, вырабленыя ў час конкурсу, папоўнілі экспазіцыю музея драўлянай лыжкі. Так прайшло трэцяе рэгіянальнае свята–конкурс”Бярэзінскія лыжачнікі”. Яно сімвалізуе працяг традыцыйнага рамяства, якое яшчэ доўга будзе радаваць нашых нашчадкаў.

Ах ты, лыжка дарагая,

Будзеш ты ў цане заўжды.

Ах ты, лыжка — свет у ваконцы,

Мы табою даражым!

Алена ЛАПЫЦЬКА,

малодшы навуковы супрацоўнік Бярэзінскага раённага цэнтра рамёстваў.

http://www.berezino.by/?p=26368

Категория: Нашы артыкулы | Добавил: lyzhkary (17.10.2015)
Просмотров: 554
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz