МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Чацвер, 16.05.2024, 04:22
Меню сайта

Наша апытанне
Ці даводзілася Вам есці драўлянай лыжкай?
Всего ответов: 299

Каляндар
«  Сакавік 2013  »
ПнАўтСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Статыстыка

Главная » 2013 » Сакавік » 11 » Майстар клас Васіля Андрэевіча Мурашкі
13:32
Майстар клас Васіля Андрэевіча Мурашкі
Вядомы ў раёне майстар-лыжачнік Васіль Андрэевіч Мурашка правёў майстар-клас для вучня гімназіі Цімафея Сінякова. Цімафею 14 год, але ён ужо паспеў вылучыцца сярод аднагодкаў уменнем валодаць дрэваапрацоўчымі станкамі, прымаў удзел у абласных спаборніцтвах і заняў прызавое месца. Цікавасць да вырабу драўлянай лыжкі з'явілася  ў час наведвання пакоя-музея драўлянай лыжкі, Цімафей распытваў з якога дрэва лепш выразаць, якія інсрументы неабходны і вось у вызначаны дзень адбылася яго сустрэча з майстрам.На працягу гадзіны з простага паленца  атрымалася  зграбная лыжка. ВасільАндрэевіч не толькі паказваў як і што трэба рабіць , але і тлумачыў чаму ён у дадзены момант карыстаецца менавіта гэтым разцом, на што трэба звяртаць увагу, дзе больш выбраць, дзе менш. Вынікамі майстар класа задаволены ўсе: Цімафей таму што пазнаў сакрэта майстра-лыжачніка,а Васіль Андрэевіч таму, што да справы якой ён займаецца ёсць цікавасць у моладзі. А гэта значыць лыжкарскае майстрства будзе жыць.
Просмотров: 442 | Добавил: lyzhkary
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz