_________________________________________________________________________________________________________________________________________
21 жніўня 2014 года пайшла з жыцця заснавальніца і гаспадыня музея драўлянай лыжкі Ганна Аляксандраўна Ждановіч.
____________________________________________________________________________________________________________
Кароткая біяграфічная даведка. Ганна Аляксандраўна Ждановіч (у дзяв. Ладуцька)
Нарадзілася 15 верасня 1956 г. у вёсцы Усохі Грабянецкага сельсавета Чэрвеньскага раёна. Пасля заканчэння школы паступіла ў Мінскае вучылішча культуры, атрымала дыплом "з адзнакай". Вучоба ў Мінскім інстытуце культуры" таксама была адзначана "чырвоным" дыпломам. Працавала метадыстам, затым намеснікам дырэктара Бярэзінскага раённага дома культуры. Заснавальнік і кіраўнік Народнага клуба майстроў, музея драўлянай лыжкі. У апошнія некалькі месяцаў жыцця ўзначаліла адкрыты ў раёне Бярэзінскі раённы цэнтр рамёстваў. Двойчы адзначана Падзякамі Міністэрства культуры РБ, а таксама дыпломамі святаў-конкурсаў па дэкаратыўна-прыкладной творчасці.
|