МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Пятніца, 26.04.2024, 07:18
Меню сайта

Наша апытанне
Ці даводзілася Вам есці драўлянай лыжкай?
Всего ответов: 299

Каляндар
«  Ліпень 2013  »
ПнАўтСрЧцПтСбНдз
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031

Пошук

Статыстыка

Главная » 2013 » Ліпень » 4 » Сад лыжак
23:17
Сад лыжак
 У садзе пакуль 15 дрэў: "Гістарычнае", "Гербавае", "Сувенірнае","Блізняты", "Бярэзінскае", "Крупскае", "Стаўбцоўскае", "Вілейскае", "Мядзельскае","Любаньскае", "Клецкае","Дрэва памяці Аляксандра Сіняка", дрэва "Лыжкарскае майстэрства ў надзейных руках", дрэва "Лыжкі для каханай" , дрэва "Рускія матывы". Жыхары раёна змаглі пазнаёміцца з работамі майстроў Міншчыны- удзельнікамі абласнога свята-конкурсу драўлянай лыжкі "Бярэзінскія лыжкары" .Лыжкі былі выраблены майстрамі на свяце і зараз захоўваюцца ў музеі. Размеркаваныя па дрэвах лыжкі майстроў аднаго раёна дазволілі не толькі вызначыць творчы почырк лыжкароў , але і параўнаць форму лыжак , якія былі характэрны менавіта для гэтага рэгіёна Міншчыны.Наведвальнікі выставы "Сад лыжак" былі ў захапленні ад работ Яўгена Осіпава, Васіля Мурашкі, Паўла Осіпава, Уладзіміра Бузіна (Бярэзінскі раён), Аляксандра Іванейчыка з Клецка, сям'і Сяргея Дубягі з Вілейкі, Валерыя Чараднічэнкі і Анатоля Сенькі  са Стоўбцаў...Жадаючыя змаглі набыць драўляную лыжку хто для варэння, хто для мёду, а хто як сувенір на кухню, такім чынам выконваецца пакрысе задума бярэзінскіх лыжкароў забяспечыць драўлянай лыжкай кожную кухню бярэзінскіх гаспадынь.

Ганна Ждановіч, кіраўнік Народнага клуба майстроў    
Просмотров: 677 | Добавил: lyzhkary | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz