МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Панядзелак, 29.04.2024, 08:24
Меню сайта

Наша апытанне
Дзе ў горадзе павінен стаяць помнік Лыжцы?
Всего ответов: 86

Каляндар
«  Жнівень 2012  »
ПнАўтСрЧцПтСбНдз
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Пошук

Статыстыка

Главная » 2012 » Жнівень » 3 » ПЛЕНЭР РЭЗЧЫКАЎ ПА ДРЭВУ
12:06
ПЛЕНЭР РЭЗЧЫКАЎ ПА ДРЭВУ
У 2012 г. на базе пакоя-музея адбудзецца пленэр рэзчыкаў па дрэву, у якім прымуць удзел 7 майстроў Мінскай вобласці (папярэдне быў запланаваны на чэрвень). На працягу 3-х дзён майстры будуць ствараць помнік лыжцы. 5 уласных праектаў ужо прадставіў наш зямляк, вядомы таленавіты майстар Яўген Осіпаў.
Праграма 
абласнога пленэра майстроў разьбы па дрэву 
на базе пакоя-музея драўлянай лыжкі Народнага клуба майстроў Бярэзінскага РДК 
Першы дзень. 
11.30 Гарадскі сквер. 
Творчая сустрэча ўдзельнікаў пленэра і кіраўніцтва аддзела культуры . 
11.45 Бярэзінскі РДК. 
Знаёмства з праграмай работы, абмеркаванне. 
Прэзентацыя творчых праектаў Помніка драўлянай лыжцы, распрацаваных удзельнікамі пленэра , а таксама ўдзельнікамі конкурса на лепшы праект Помніка драўлянай лыжцы. 
Вызначэнне пераможцы конкурса на лепшы праект Помніка драўлянай лыжцы ( заключны этап работы журы конкурса). 
Арганізацыйныя пытанні па рабоце ўдзельнікаў пленэра па стварэнню Помніка драўлянай лыжцы. 
14.00- Абед 
14.50- Экскурсія ў пакой-музей драўлянай лыжкі. Агляд пастаяннай экспазіцыі "Лыжкарскае майстэрства жыве”, персанальнай выставы Ганны Ждановіч "Лялечны карагод”. 
15.20- 19.20 Творчая работа. Выраб Помніка драўлянай лыжцы, згодна абранага праекта, уваходнай брамы. 
19.30 Вячэра. 
20.30 Гульнёва-забаўляльная праграма "Забавы лыжкароў” 
22.00- Адпачынак. 

Другі дзень. 
7.30 – Сняданак. 
8.00-13.00- Працяг творчай працы. 
13.00-16.00 –Перапынак.Абед і адпачынак ля ракі. 
16.00-20.00- Творчая праца. 
20.00- Вячэра. 
22.00- Адпачынак 

Трэці дзень. 
7.30- Сняданак. 
8.00-13.00- Творчая праца.Выраб лыжак вялікіх і маленькіх… 
13.00-13-50 –Абедзенны перапынак. 
13.50-15.00 – Падрыхтоўка выставы творчых работ удзельнікаў пленэра. 
15.00 – Адкрыццё выставы. Падвядзенне вынікаў. 
16.00 – Развітанне. Ад’езд удзельнікаў пленэра ў Мінск.
Просмотров: 1108 | Добавил: lyzhkary | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz