Спецыяльна да творчага конкурсу вучняў і прэзентацыі даследчай працы, прысвечанай драўлянай лыжцы, быў напісаны верш. Аўтары Аляксандр Паскробка і Алена Ждановіч
З чаго пачаць? Так, па парадку.
Я зараз усё вам раскажу
І на правах экскурсавода
Я за сабой вас павяду.
Усё пачынаецца са школы,
Нас вучаць, веды нам даюць,
Тут раскрываецца наш талент,
Шляхі ў прафесію вядуць.
І хто куды, а я вось мару
Экскурсаводам быць. Затым
каб праслаўляць наш родны горад
І распавесці больш усім:
Якія месцы! Як прыгожа
На беразе маёй ракі!
Тут добрыя працуюць людзі,
Таленавітыя майстры.
Наш край бярэзінскі – дзівосны,
Багаты на падзеі ён:
Тут на зямлі маёй бывалі
Кутузаў і Напалеон.
Тут гаспадарыў Леў Сапега,
Жылі Патоцкія паны,
Тышкевічам належыла мястэчка –
Палац стаіць ад той пары.
Я расказаў бы вельмі многа
Пра час мінулы, землякоў.
Аднак існуе ў нас рэгламент
І не скажу я лішніх слоў.
І калі я экскурсавод
Вось што хачу я вам паведаць,
У нас цікавы ёсць музей,
Яго я раю вам наведаць.
Таленавітая жанчына Ждановіч Ганна
Была вельмі мэтанакіравана:
Убачыла, што ў горадзе няма ніякай фішкі,
Задумала, стварыла музей драўляай лыжкі.
Больш за сем гадоў мінула,
Як адкрыты наш музей.
Розных ён людзей вітае,
Шмат адбылася падзей.
Прыгожых многа лыжак там,
Цікавых, з дрэва, асаблівых,
Павінны падабацца ўсім
Ва мностве іх абліччаў дзіўных.
І розныя па стылю і па форме,
Памеру і пародзе дрэў.
Адна падобна на прыгожую дзяўчыну,
Другая нібы вожык альбо леў.
Пабіты былі ўсе рэкорды
Па вышыні і даўжыне,
Само сабой па прыгажосці,
такіх не ўбачыце нідзе.
Каб пачулі на ўвесь свет
Пра музейны наш пакой,
Выразаць пачалі лыжку –
У свеце больш няма такой.
Лыжкары ўзялісь за справу,
Майстар Осіпаў Яўген
Узначаліў усю брыгаду,
Ён па лыжках рэкардсмен.
У даўжыню за 20 метраў
Лыжка-цмок гігант стаіць.
У кнігу Гінэса патрапіць
Можа смела! Ёй там быць!
Больш за дзвесце экспанатаў –
Лыжак, створаных з душой,
Падзівіцеся майстэрству
І прыходзьце ўсёй сям’ёй!
Наш музей на славу вырас,
Гонар ён зямлі маёй.
Пажадаю вам схадзіце,
Адпачніце там душой!
|