МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Серада, 24.04.2024, 19:10
Меню сайта

Наша апытанне
Ці ёсць у Вас драўляная лыжка?
Всего ответов: 55

Каляндар
«  Кастрычнік 2014  »
ПнАўтСрЧцПтСбНдз
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Пошук

Статыстыка

Главная » 2014 » Кастрычнік » 8 » На прыступках да рэкорду
08:40
На прыступках да рэкорду

Доўгачаканая падзея, ці на прыступках да рэкорду

7 кастрычніка 2014 года спраўдзілася доўгачаканая і запаветная мара супрацоўнікаў Народнага клуба майстроў Бярэзінскага раённага цэнтра рамёстваў, а таксама шматлікіх прыхільнікаў і сяброў музея драўлянай лыжкі. Дуб вышынёй 20 м, дыяметрам уверсе 52 см, з абхопам у камля – 2,45 м нарэшце дастаўлены ў Беразіно, дзе з цягам часу бярэзінскія майстры прыступяць да вырабу з дрэва самай вялікай лыжкі ў свеце. Гэта павінна стаць сапраўды адметнай падзеяй, бо, па некаторых звестках, на сённяшні дзень самая вялікая лыжка ў свеце зроблена румынскімі майстрамі і складае ў вышыню 17,79 м.

Замахнуцца на сусветны рэкорд, пераўзысці яго і трапіць у Кнігу рэкордаў Гінесу стала даўняй марай заснавальніцы музея драўлянай лыжкі Г.А.Ждановіч. Па яе ўласнай ініцыятыве былі ажыццёўлены два буйныя праекты. Першы – адкрыццё музея драўлянай лыжкі, другі – стварэнне помніка драўлянай лыжцы. Трэцім праектам стаў выраб самай вялікай лыжкі з дрэва. Для яго ажыццяўлення неабходна было пераадолець некалькі прыступак, вырашыць арганізацыйныя пытанні: знайсці дуб адпаведнай вышыні, сродкі для набыцця дрэва, неабходных памераў транспарт для перавозу дуба. 

Дуб неабходнага памеру знайшлі ў Бярэзінскім раёне каля вёскі Задвор’е Мачаскага сельсавета на прыкметным месцы, якое вяскоўцы клічуць Муравіцкі, дзе заўсёды было багата апенькаў. За апошнія 5 гадоў дрэва  ссохлася і яго трэба было спілаваць. Яно магло пайсці на дровы ці іншыя патрэбы, але, як у кожнага чалавека свой лёс, так і ў гэтага дрэва атрымалася свая гісторыя з працягам. Творчыя фантазіі і рукі майстроў зробяць са звычайнага спілаванага дрэва не проста лыжку, яны створаць сенсацыю. Застаецца толькі чакаць і спадзявацца, што драўляны выраб бярэзінскіх разьбяроў паспрыяе замацаванню пазітыўнага іміджу Бярэзінскага краю, праславіць наш раён ва ўсім свеце.

На фотаздымках: самая вялікая лыжка ў свеце знаходзіцца ў Румыніі.

Спасылкі на інфармацыю ў інтэрнеце пра самую вялікую лыжку.

http://www.guinnessworldrecords.com/news/2014/3/fan-choice-march-21-vote-now-56271/

http://www.guinnessworldrecords.com/world-records/1000/largest-wooden-spoon

 

http://centrulculturalmioveni.ro/index.php/stiri/1637-cea-mai-mare-lingur-de-lemn-din-lume-este-la-mioveni

http://gazetademioveni.ro/lingura-de-lemn-din-mioveni-a-intrat-in-cartea-recordurilor

http://www.bitpress.ro/video/cea-mai-mare-lingura-din-lemn_6132.html

http://www.myvideo.ro/watch/9137872/Cea_mai_mare_lingura_din_lume

 

 

Просмотров: 856 | Добавил: lyzhkary | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz