МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Панядзелак, 29.04.2024, 05:27
Меню сайта

Наша апытанне
Дзе ў горадзе павінен стаяць помнік Лыжцы?
Всего ответов: 86

Каляндар
«  Сакавік 2013  »
ПнАўтСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Статыстыка

Главная » 2013 » Сакавік » 20 » Майстар-клас Васіля Андрэевіча Мурашкі
22:11
Майстар-клас Васіля Андрэевіча Мурашкі
  Васіль Андрэевіч працуе над стварэннем драўляных лыжак вельмі плённа, за год робіць 200 штук і болей. Перадаць сваё уменне і майстэрства маладым  - яго даўняя задума. У сакавіку  вядомы многім бярэзінцам лыжкарэз правёў майстар-клас па вырабу драўлянай лыжкі для вучня гімназіі Цімафея Сінякова. На працягу гадзіны ў майстэрні кіпела праца. Цімафей уважліва слухаў і сачыў за работай майстра. Васіль Андрэевіч паказваў, як працаваць разцом, тапаром, маленькім рубанкам. Падказваў, што трэба рабіць, каб не сапсаваць нарыхтоўку, дзе больш выбраць, каб лыжка была глыбейшай - адным словам, раскрыў сакрэты свайго майстэрства.
    Цікавасць маладога хлопца да вырабу лыжак пацвярджае той факт, што лыжкарскае майстэрства працягвае жыць у новым пакаленні, што дзякуючы апантанасці Цімафея Сінякова захаваецца яшчэ адна традыцыя, не згубіцца тэхналогія вырабу драўлянай лыжкі. Ад усяго сэрца хочацца пажадаць пачынаючаму майстру творчых поспехаў і багатага плёну!


            

                                                            
 
Просмотров: 607 | Добавил: lyzhkary | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz