МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Субота, 25.11.2017, 12:01
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Ці даводзілася Вам есці драўлянай лыжкай?
Всего ответов: 291

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

2013 год. ЧЫТАЙЦЕ ТУТ.

… І ЭКСПАЗІЦЫЯ РЭЧАЎ ВАЕННЫХ ЧАСОЎ

http://www.berezino.by/wp-content/uploads/2013/07/DSC_0068-%D0%96%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87-%D0%90%D0%BD%D0%BD%D0%B0-%D0%90%D0%BB-%D0%B4%D1%80-c%D0%BC%D0%B8%D0%BA-cfqn.jpg

   Бярэзінскі пакой-музей драўлянай лыжкі набывае ўсё большую вядомасць і заслужаную славу не толькі сярод жыхароў раёна, а і сярод многіх яго гасцей з розных куточкаў зямлі.  Гаспадыня і ініцыятар стварэння музея, кіраўнік Народнага клуба майстроў, вядомая на Бярэзіншчыне творчая асоба Ганна Аляксандраўна Ждановіч час ад часу арганізоўвае  у гэтай культурнай установе цікавыя мерапрыемствы.

   Тут праходзяць розныя тэматычныя выставы і  шматлікія выставы работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва бярэзінскіх майстроў, а ў знамянальныя для ўсяго нашага народа святы – Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – адкрываецца экспазіцыя рэчаў ваенных часоў, прысвечаная перамозе савецкіх воінаў над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, дзе прадстаўлены рэчы з прыватнай калекцыі мужа Ганны Аляксандраўны  Якава Аляксандравіча Ждановіча. Сярод іх – нямецкі радыёпрыёмнік, пілотка, кулямётная лента, нямецкая вілка, каска, рыдлёўка 1935 года вырабу і, канечне, лыжка з незвычайнай гісторыяй: яна выплаўлена з металу нямецкага самалёта… Чорна-белыя фотаздымкі 30-50 гадоў з архіву сем’яў Смольскіх-Ждановічаў таксама сталі часткай гісторыі і неад’емнай часткай ваеннай экспазіцыі… Але, як кажуць, лепш пабачыць на ўласныя вочы, чым сто разоў пачуць ад кагосьці.http://www.berezino.by/wp-content/uploads/2013/07/DSC_0023-%D0%B2%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%B2%D0%B0-%D1%81%D0%BC%D0%B8%D0%BA-cfqn.jpg

   Дзверы музея заўсёды адчынены для наведвальнікаў, усіх са шчырай усмешкай вітае прыгожая гаспадыня, знаток драўляных лыжак і цудоўны экскурсавод – Ганна Аляксандраўна. Не дзіўна, што кніга для водгукаў амаль штодзень папаўняецца шчырымі словамі падзякі за незвычайны створаны "вугалок”, які, напэўна, з часам стане адным з абавязковых пунктаў наведвання для турыстаў Бярэзіншчыны.

На здымках: Ганна Аляксандраўна ЖДАНОВІЧ дэманструе экспанаты музея; ваенная экспазіцыя.

Алена ГРОМАВА.

Фота аўтара.

Категория: СМІ пра нас | Добавил: lyzhkary (04.07.2013)
Просмотров: 165
Copyright MyCorp © 2017
Бесплатный хостинг uCoz