МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Пятніца, 29.03.2024, 07:15
Меню сайта

Наша апытанне
Ці даводзілася Вам есці драўлянай лыжкай?
Всего ответов: 299

Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПнАўтСрЧцПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Статыстыка

     Пакой-музей драўлянай лыжкі адкрыты 30 верасня 2010 года ў рамках рэалізацыі абласной доўгатэрміновай праграмы "Традыцыйная культура і дзеці” па ўласнай ініцыятыве Ганны Аляксандраўны Ждановіч. Ганаровае права адкрыць пакой-музей, перарэзаць чырвоную стужку было прадстаўлена бярэзінскім майстрам Я.П.Осіпаву і В.А.Мурашка.
     У пакоі-музеі былі сабраны і захоўваліся драўляныя лыжкі, вырабленыя майстрамі Бярэзінскага раёна, а таксама майстрамі Мінскай вобласці, удзельнікамі I, ІІ і ІІІ абласнога свята драўлянай лыжкі "Бярэзінскія лыжкары” (якое адбылося ў горадзе Беразіно  адпаведна 17 ліпеня 2010 г., у жніўні 2012 г., у кастрычніку 2015 г.), лыжкі, падораныя сябрамі музея і набытыя за ўласныя сродкі сям'і Ждановіч-Паскробка на шматлікіх выставах-кірмашах. Акрамя гэтага, у пакоі-музеі захоўваліся друкаваныя матэрыялы аб майстрах і лыжкарскім майстэрстве. Упрыгожваў музей помнік драўлянай лыжцы, зроблены бярэзінскімі разьбарамі па дрэве Я.П.Осіпавым, А.І.Паскробка і В.А.Мурашка ў 2012 г. і прэзентаваны жыхарам і гасцям горада ў час правядзення свята "Бярэзінскія лыжкары".
   Наведвальнікі пакоя-музея могуць не толькі  маглі азнаёміцца з творчасцю лыжкароў, даведацца пра гісторыю ўзнікнення лыжкі, тэхніку вырабу прадмета, пра шэраг прыкмет, звязаных з гэтым сталовым прыборам, але і паспрабавць стаць музыкамі і выкарыстаць лыжкі ў якасці музычных інструментаў або зрабіць лыжку ў тэхніцы папяровая філігрань.
   Двойчы, у 2011 і 2012 гадах, па ўласнай ініцыятыве музей далучыўся да Міжнароднай акцыі "Ноч музеяў", сабраўшы шматлікую колькасць наведвальнікаў, якія змаглі не толькі правесці вольны час цікава і захапляльна, але і даведацца пра ўнікальную калекцыю  прадметаў музея драўлянай лыжкі.
  Традыцыйна да дня нараджэння музея наладжваліся святочныя мерапрыемствы: дранік-шоў па-бярэзінскі, свята "Дзень варэння" і інш. Па прычыне адсутнасці раённага краязнаўчага музея на базе музея драўлянай лыжкі ладзіліся выставы гісторыка-краязнаўчага зместу "Скарбы мінулага", "Кола школьных дзён", "Аляксандр Парвус: купец рэвалюцыі", экспазіцыя рэчаў ваенных часоў да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь і інш. Праводзяцца выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якія прэзентуюць лепшыя работы бярэзінскіх майстроў. У 2011 г. на базе музея дзейнічала паштовая станцыя Дзеда Мароза. Зараз музей працуе па новым адрасе: вул.Маладзёжная, 5 у будынку Бяэзінскага раённага цэнтра рамёстваў. Там працягваецца гісторыя музея драўлянай лыжкі.
 
          
 Бярэзінскія майстры Яўген Паўлавіч Осіпаў і Васіль Андрэевіч Мурашка пераразаюць чырвоную стужку
 
   
 
Фотаздымкі з часу адкрыцця пакоя-музея. 2010 г.
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz