МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Субота, 25.11.2017, 12:15
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Ці ёсць у Вас драўляная лыжка?
Всего ответов: 49

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

Чытайце тут.

“Чым запомніўся год адыходзячы? Чаго чакаеце ад года новага?”.  Як звычайна адказваюць бярэзінцы на гэтыя пытанні ў апошнія дні снежня.

30.12.2015, 11:25; Category: Навіны    

 

5 035 Карканица Мих Никифорович c1Міхаіл Нікіфаравіч Карканіца, пенсіянер:

Адыходзячы год для мяне быў спакойным і добрым. Радуюць унукі. Для ўнучкі Юлечкі  наступны год  стане апошнім навучальным ва ўніверсітэце. Радасная падзея. Хочацца, каб надыходзячы  год быў не горшым, каб таксама запомніўся добрым і спакойным.

 

5 009 Измер Св И1 c1Святлана Іванаўна Ізмер, прадавец “Дома гандлю”:

Мінулы год яркім колерам упісаны ў летапіс нашай сям’і. У 2015 го­дзе ў старэйшага сына нарадзілася дачка, а ў мяне з’явілася ўнучка. Не менш плённым чакаецца і наступаючы год: малодшая дачка атрымае дыплом аб вышэйшай адукацыі і стане зусім дарослай. Гэта будзе для мяне сапраўднай радасцю, бо вучыць яе мне давялося будучы ўдавой.

5 494 Лапытько Ел Алдр c1Алена Аляксандраўна Лапыцька, малодшы навуковы супрацоўнік раённага Цэнтра рамёстваў:

Я стала бабуляй у чацвёрты раз! Гэтай падзеяй адыходзячы год запомніцца на ўсё жыццё! Унучка Надзея жыве ў Мінску, а ўнукі – Цімафей, Ягор і нованароджаны Мікіта – побач, у Беразіно.

Таксама падзеяй адыходзячага года стала для мяне дасягненне пенсійнага ўзросту. Цяпер я працаздольная пенсіянерка!

А яшчэ ў гэтым годзе ў цэнтры рамёстваў пачалі рабіць самую вялізную драўляную лыжку ў свеце, з якой мы маем намер трапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса.

Мне грэх скардзіцца, усё добра. Усяго добрага чакаю і ад наступнага года. І жадаю ўсім дабрабыту, міру і шчасця!

5 107 Цедрик Влдр Ник c1Уладзімір Мікалаевіч Цэдрык, хірург Бярэзінскай ЦРБ :

Парадавалі знамянальныя падзеі. Напрыканцы адыходзячага года – у лістападзе і снежні ­ у нас нарадзіліся дзве ўнучкі!

У наступным годзе мяне чакае юбілей, дасягну пенсійнага ўзросту. Але працу кідаць не збіраюся. Яшчэ адна знамянальная для нашай сям’і падзея наступнага года ­ заканчвае ардынатуру дачка Марыя. Прыедзе дадому, будзем працаваць разам.

Ад новага года чакаю стабільнасці, дабрабыту, каб людзі жылі спакойна, не ведалі трывогі.

 

5 058 Гринкевич Ник Петр c1Мікалай   Пятровіч Грынкевіч,    старшыня   ААТ “Бярэзінскі”:

У новы год прынята ўступаць з новымі амбіцыйнымі планамі. Ёсць яны і ў нашай гаспадарцы, якая адыходзячы сельскагаспадарчы год скончыла ў ліку лідараў на жніве і мае цвёрды намер не здаваць свае пазіцыі ў будучым годзе. Сіл і працавітасці ў год Вогненнай Малпы павінна хапіць, каб не толькі павялічыць ураджайнасць, але і памножыць вытворчасць малака і мяса.

Асабіста для мяне мінулы год быў юбілейным. Я адзначыў 60­ы па ліку дзень нараджэння, аднак на заслужаны адпачынак пакуль не збіраюся, бо яшчэ шмат чаго з маіх задумак не рэалізавана. Моцнае жаданне працягваць працу і ісці да запаветнай мэты падтрымлівае давер калектыву гаспадаркі, які вызначаецца надзвычай адказнымі адносінамі да працы на зямлі. Зычу ўсім ім здароўя і дабрабыту, шчырай веры ў росквіт сялянскай працы, шчасця іх сем’ям!

Категория: СМІ пра нас | Добавил: lyzhkary (31.12.2015)
Просмотров: 80
Copyright MyCorp © 2017
Бесплатный хостинг uCoz