МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Субота, 25.11.2017, 12:14
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Ці ёсць у Вас драўляная лыжка?
Всего ответов: 49

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

Чытайце тут.

“ЧЭРПАЙ ЖЫЦЦЁ ПОЎНАЙ ЛЫЖКАЙ”

09.10.2015, 9:26; Category: З нагоды    

1 296 Осіпов сайтЗаўтра ў краіне адзначаецца Дзень работнікаў культуры. Яго лічыць апошнія пяць гадоў сваім прафесійным святам і славуты бярэзінскі разьбяр па дрэве Яўген Восіпаў. Дзве яго калекцыі — лыжак з розных парод дрэў, якія растуць у Беларусі, і аўтарскіх лыжак на тэмы жыццёвага побыту — з’яўляюцца сапраўдным упрыгожваннем раённага музея драўлянай лыжкі і нязменна збіраюць мноства наведвальнікаў.

Не сядзіць майстар без справы і сёння, ён працягвае папаўняць калекцыі новымі цікавымі экспанатамі. Сваё высокае майстэрства бярэзінскі разьбяр па дрэве пераканаўча паказаў у ходзе выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Чэрпаць жыццё поўнай лыжкай” і трэцяга рэгіянальнага свята –конкурсу драўлянай лыжкі “Бярэзінскія лыжачнікі”, наладжаных у рамках свята-кірмашу “Дажынкі-2015”. Тут Яўген Восіпаў у чарговы раз стаў лаўрэатам і зрабіў новы шэдэўр — новую арыгінальную ліпавую лыжку.

“Чэрпай жыццё поўнай лыжкай” – кажа народная мудрасць. Чым паўнейшая лыжка энергіі, сілы, натхнення, тым больш поўным і насычаным будзе наша жыццё. Гэтыя словы цалкам адпавядаюць жыццёваму правілу Яўгена Восіпава. Ён упершыню заявіў аб сабе на першым абласным свяце драўлянай лыжкі ў Беразіно ў 2010 годзе. Сюды звычайны сельскі настаўнік інфарматыкі, фізікі, астраноміі і малявання прыехаў з цэлай калекцыяй арыгінальных драўляных шэдэўраў. Яны з першага моманту мерапрыемства прыцягнулі ўвагу наведвальнікаў. Чаго варта была толькі лыжка ў выглядзе вожыка для жадаючых пахудзець! На зробленай ў форме доўгага носа ручцы — калючы звонку чарпачок — так проста не адважышся паднесці да рота: колецца. Арыгінальнасць лыжкі ў тым, што калючкі выраблены са звычайных зубачыстак. Проста і прыгожа! Нікога не пакінула раўнадушным і вялікая лыжка з выявай герба на ручцы ёмістасцю ў 12 літраў. Ужо тады майстар замахваўся рабіць не адну-дзве лыжкі, а ствараць сапраўдныя шедэўры лыжачніц. І гэта пры тым, што займацца разьбой па дрэве Яўген пачаў дванаццаць гадоў назад. Не было аматараў гэтага віду рамяства ў яго сям’і, але ўсе яны слылі творчымі асобамі.

— Так, бацька мой шчыраваў печніком, дзядзька быў сталяр і цясляр, а дзед мэблю рабіў, — прызнаецца Яўген. – Ды і не палохаўся я новай незвычайнай для сям’і справы, нават мэблю ў поўны рост рабіў.

З таго часу мінула пяць гадоў. Гэтага хапіла, каб рэалізаваць задуманае. Так, сёння калекцыя драўляных лыжак, налічвае ўжо дваццаць пяць экспанатаў. Кожная лыжка тут не падобна адна на адну, патрабавала доўгай падрыхтоўкі матэрыялу, таму і валодаюць шэдэўры Яўгена Восіпава ўнікальнай энергіяй.

-Асінавыя лыжкі лічыліся знахарскімі альбо магічнымі, бо могуць паглынаць адмоўную энергетыку і негатыўныя пачуцці, — кажа майстар. — Ліпавыя лыжкі дапамагаюць згуртавацца сям’і і збіраюць вакол сябе толькі станоўчую энергетыку. А вось рабінавыя – выдатны сродак ад нярвовых захворванняў і вельмі карасныя для жанчын: яны спрыяюць гаенню душэўных ран, нанесеных мужчынамі. Нясуць даўгалецце і паляпшаюць настрой бярозавыя лыжкі. Яны — незаменныя памочнікі ў тым, каб адчуць настрой і эмоцыі блізкага чалавека. Нельга пакрыўдзіць няўвагай і кляновыя. Яны павінны стаць талісманам для мужчын – гаспадароў і здабытчыкаў.

Гаварыць пра лыжкі можна бясконца. Яны шырока выкарыстоўваліся ў абрадах і знахарскіх рытуалах, імі лячылі, наводзілі чары, варажылі, з дапамогай лыжкі нават рабілі рытуальныя дзеянні на выкананне схаванага жадання. Сучасная лыжка адрозніваецца ад былой знешне, бо мае ўтылітарную ролю і ўтрымлівае настрой майстра, які імкнецца данесці людзям свае ідэі. Вось і Яўген Восіпаў распавядае сваім аматарам творчасці пра сямейнае жыццё праз свае лыжкі наглядна і з добрым гумарам. Тут і выразаныя сэрца і кандалы, якія адпавядаюць каханню іх адказнасці ў сямейным жыцці. Ды і экскурсаводы музея драўлянай лыжкі зазначаюць, што па лыжках Яўгена Восіпава можна распавядаць дзецям казкі. Добрыя, як мядзведзь, што на лыжцы майстра.

Мінула ўжо пяць гадоў, як Яўген Восіпаў заявіў аб сваім разьбярскім таленце. Лыжачніц дапамагло яму знайсці сваё месца ў жыцці і набыць гармонію. Так, пасля закрыцця Лагаўской школы ён стаў працаваць майстрам-метадыстам раённага цэнтра рамёстваў і пастаянна ўдасканальвае свае майстэрства, вырабляе ўсё новыя і новыя экспанаты. Аднак і настаўніцкую справу Яўген не пакінуў: сакрэтамі лыжачнага майстэрства ён дзеліцца з вучнямі. Так, побач са славутым бярэзінскім майстрам у конкурсе браў удзел яго вучань з Паплаўскай СШ Уладзімір Бузін. Пераможцам юнак не стаў, але ўразіў журы і вопытных майстроў сучаснай тэхналогіяй вырабу лыжкі і адмысловым яе упрыгожваннем. А гэта значыць, што лыжка яшчэ доўга будзе радаваць людзей, рамяство нашы продкаў захаваецца і камусьці дапаможа знайсці сваё месца ў жыцці.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

http://www.berezino.by/?p=26300

Категория: СМІ пра нас | Добавил: lyzhkary (17.10.2015)
Просмотров: 66
Copyright MyCorp © 2017
Бесплатный хостинг uCoz