МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Субота, 23.09.2017, 01:09
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Ці ёсць у Вас драўляная лыжка?
Всего ответов: 49

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

ЧЫТАЙЦЕ ТУТ.

 

Амаль 30 майстроў з васьмі раёнаў Міншчыны 
прыехалі ў Беразіно на Другое рэгіянальнае 
свята-конкурс “Бярэзінскія лыжкары”.

Горад Беразіно — адзін з культурных цэнтраў нашай краіны, менавіта тут створаны музей Драўлянай лыжкі, дзе захоўваюцца экспанаты, вырабленыя не 
толькі выдатнымі майстрамі Бярэзіншчыны, але і ўмельцамі Мінскай вобласці. У экспазіцыі прадстаўлена калекцыя вядомага лыжачніка Яўгена Осіпава, які ўзначальвае “каманду” лыжкароў у Бярэзінскім раёне. Многіх прываблівае лыжка-трыпціх — сімвалізуе каханне і гармонію. Гонар музея — лыжка, разлі-
чаная на 12 літраў вадкасці. На яе ручцы — герб Беразіно. Ёсць і лыжка для тых, хто хоча пахудзець, у форме вожыка. 
Каб яе зрабіць, Яўген Паўлавіч выкары-стаў больш як тысячу зубачыстак.— Ніхто з маіх родзічаў не займаўся 
разьбой па дрэве, — прызнаўся Яўген Осіпаў. — Бацька славіўся тым, што быў добрым печніком, дзядзька — сталяром і цесляром, дзед мэблю вырабляў.
Яўген Паўлавіч жыве ў вёсцы Лагі Бярэ-зінскага раёна, там жа працуе настаўнікам фізікі, астраноміі, інфарматыкі і маляван-ня. Але гэта не перашкаджае захапленню. 
На свяце была прадстаўлена яго новая калекцыя. У асноўным майстар робіць лыжкі не для побытавага карыстання, а сувенірныя.
Але вернемся да конкурсу. На працягу трох гадзін майстры паказвалі свой талент і спрыт у разьбярскай справе. Старшы-ня Беларускага саюза майстроў народнай 
творчасці Яўген Сахута, які ўзначаліў жу-ры, зазначыў, што “Бярэзінскія лыжкары” сталі своеасаблівым брэндам горада.— У конкурсе ўдзельнічалі майстры, 
дзякуючы якім звычайная драўляная лыжка набыла высокі статус, — падкрэслі-ла намеснік дырэктара Мінска-га абласнога цэнтра народнай 
творчасці Наталля Даўнаровіч. — Кожны выраб адлюстроўвае пачуцці, настрой, унутраны стан майстра.
Узялі ўдзел у конкурсе і прад-стаўнікі народнай студыі ма-стацкага разьбярства па дрэве з Крупскага раёна. Кіраўнік 
студыі Аляксей Гарбуноў — маёр у адстаўцы, воін-інтэр-нацыяналіст, ужо на пенсіі пачаў займацца разьбой. Чле-
ны гэтай суполкі прывезлі ў Беразіно не толькі непаў-торна прыгожыя лыжкі, але і калекцыю фотаздымкаў, на 
якіх адлюстрава-на ўся дзейнасць студыі. Аляк-сей Аляксеевіч 
упэўнены, што разьба па дрэве — народны здабы-так, які трэба за-
хоўваць. Сваім талентам і ідэямі ён дзеліцца з вучня-мі. Сярод іх — Улад Калмы-коў, Сяргей Казадоеў, Нікі-
та Будзько, Антон Снытко. Рамяством майстра заха-пілася адна з наведвальніц конкурсу Ірына Вайніловіч і нават вырабіла сваю пер-
шую лыжку!Многім спадабалася лыж-ка Аляксандра Іванейчыка з Клецкага раёна, якая мае 
ручку ў выглядзе бусла.Самым інтрыгуючым момантам стала заключная частка конкурсу, калі былі на-званы лепшыя майстры. 
У намінацыі “Творчае развіццё мастацкіх тра-дыцый лыжкарскага рамяства і адаптацыя іх 
да сучаснага асяродка” перамог Яўген Осіпаў. 
Дыпломы I ступені за “Лепшыя хатнія калек-цыі” атрымалі Васіль Мурашка і Аляксандр 
Іванейчык. Кіраўнік на-роднага клуба майстроў з Беразіно Ганна Ждановіч адзначана дыпломам 
“За захаванне і развіццё лыжкарскага майстэрства, арганізацыю па-коя-музея і ажыцця-
ўленне праекта па ства-рэнні помніка Драўлянай лыжцы”.Прыемна, што ўсе работы майстры пе-
радалі ў бярэзінскі музей, каб кожны змог пазнаёміцца з імі і ўпэўніцца: народныя 
традыцыі захоўваюцца і зберагаюцца.Хутка ў Беразіно будзе ўсталяваны 
помнік Драўлянай лыжцы. Над самай вялікай лыжкай у Беларусі, а яе вышыня 
3,5 метра, працавалі вядомыя майстры Яўген Осіпаў, Васіль Мурашка і Аляк-
сандр Паскробка.
— Ідэю стварэння помніка выношвалі даўно, — зазначыла Ганна Ждановіч. — 
Будзе што паказаць турыстам, якія з задавальненнем наведваюць і музей Драўлянай лыжкі.

 

http://www.lim.by/limbyfiles/lim/lim36-2012.pdf

Категория: СМІ пра нас | Добавил: lyzhkary (20.09.2012)
Просмотров: 190
Copyright MyCorp © 2017
Бесплатный хостинг uCoz