МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Панядзелак, 23.10.2017, 07:07
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Дзе ў горадзе павінен стаяць помнік Лыжцы?
Всего ответов: 84

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

2014 год. ЧЫТАЙЦЕ ТУТ.

 

ЗАЯЎКА НА РЭКОРД

Ткацтва і пляценне паясоў, вязанне, вышыванне, бісера- і саломапляценне, разьба па дрэве — чым толькі не захапляюцца жыхары Бярэзіншчыны. А хутка прыхільнікаў традыцыйнага мастацтва стане яшчэ больш, упэўнена кіраўнік народнага клуба майстроў Тамара Тарасенка: не так даўно ў горадзе адкрыўся раённы цэнтр рамёстваў, адрас і месцазнаходжанне якога ведаюць нават самыя маленькія шкаляры.

Галіна НАРКЕВІЧ.

 

Эксклюзіўныя лыжкі, лялькі ў нацыянальных касцюмах, саматканыя паясы, ручнікі — усё, чым славіцца Бярэзіншчына, прадстаўлена ў раённым цэнтры рамёстваў, сцвярджае Тамара Тарасенка.

— Беларуская культура фенаменальна глыбокая, мудрая, і таму вельмі важна ведаць яе і развіваць, — упэўнена Тамара Тарасенка. — Прыгажосць краю натхняе. І ў вёсцы, і ў горадзе людзі займаюцца ткацтвам, вышываннем, разьбярствам, выцінанкай, фларыстыкай. А за бацькамі цягнуцца і дзеці. Вядомы бярэзінскі лыжкар Яўген Осіпаў спадахвоціў сваіх сыноў. Тры браты — ткачы Дзіма, Вадзім і Антон Куляшовы з вёскі Чыжаха навучылі плесці паясы бацькоў.

Зараз сваімі творчымі сакрэтамі можна падзяліцца і ў цэнтры рамёстваў. Гэтае царства творчасці і фантазіі насамрэч казачны куток: бісерныя, папяровыя, саламяныя кветкі, матылькі і райскія птушкі, утульнае месцейка аблюбавалі сабе лялечныя гаспадынькі, драўляны дзядок —добры лясны дух…

— Пакуль у нас працуе 8 выстаў, — тлумачыць дырэктар Бярэзінскага раённага цэнтра рамёстваў Ганна Ждановіч. — Вышываныя ручнікі, тканыя паясы, лялькі ў народных касцюмах, вырабы з бісеру, карціны, арт-ёлкі, драўляныя скульптуркі і, безумоўна, бярэзінскі брэнд — эксклюзіўныя лыжкі — усё, што прадстаўлена тут, адлюстроўвае культурнае жыццё раёна. Спадзяёмся, школьнікаў, якія завітаюць у госці, па-сапраўднаму ўразяць гэтыя экспанаты, і яны абавязкова захочуць стварыць нешта падобнае. Як запэўніла Ганна Ждановіч, калі наведвальнікі цэнтра рамёстваў вырашаць паспрабаваць сябе ў разьбярстве, ткацтве ці выцінанцы — умельцы народнага клуба майстроў правядуць для іх майстар-класы.— Сярод бярэзінцаў асабліва папулярныя бісерапляценне, разьба па дрэве, дэкупаж, пляценне паясоў, выраб сувеніраў. Мы плануем рэгулярна запрашаць да сябе ўмельцаў і ладзіць майстар-класы па секцыях, — кажа дырэктар цэнтра. — У перспектыве мяркуем адкрыць секцыі для дзяцей і дарослых на платнай аснове. Зразумела, творчыя заняткі ў асноўным будуць даступныя гараджанам, але падчас летніх канікулаў плануем арганізоўваць падвоз дзяцей з сельскай мясцовасці. Нашы дзверы адчынены і для замежных гасцей. Дарэчы, расійскія турысты ўжо паспелі азнаёміцца з вырабамі мясцовых майстроў. Асабліва ім спадабаліся лыжкі, амаль кожны набыў на памяць бярэзінскі эксклюзіў.

Развіццю гэтага рамяства і надалей будзе ўдзяляцца асаблівая ўвага, запэўніла Ганна Ждановіч. Так, на базе цэнтра рамёстваў працуе адзіны на Беларусі музей лыжкі, некалькі год таму раён абзавёўся трохметровым увасаб леннем свайго брэнда, і гэта яшчэ не ўсё.

— На базе Лагаўской установы адукацыі плануем адкрыць школу лыжкарнага майстэрства, дзе Яўген Осіпаў будзе праводзіць заняткі для дзетак. Акрамя таго, ёсць задума стварыць так званыя секцыі працы, каб Яўген Паўлавіч выкладаў асновы лыжкарства настаўнікам іншых школ раёна. А тыя пасля заканчэння курсаў змогуць перадаваць свой вопыт вучням, — удакладніла дырэктар цэнтра.

Аднак сапраўдны сюрпрыз чакае бярэзінцаў у жніўні. Народныя ўмельцы раёна ідуць на рэкорд — плануюць выштукаваць самую вялікую лыжку ў свеце. Пакуль сусветным рэкардсменам лічыцца лыжка даўжынёй каля 10 метраў. — Мы ўжо знайшлі матэрыял — дуб вышынёй 20 метраў і дыяметрам 3,2 метра, —расказала Ганна Ждановіч. — Лыжку-гігант майстры пастараюцца зрабіць да свята “Бярэзінскія лыжкары”.

Пакуль жа супрацоўнікі цэнтра рамёстваў рыхтуюцца да адкрыцця кіёска-магазіна на базе раённага Дома культуры.

Тут можна будзе набыць вязаныя, саматканыя вырабы, рэчы з саломкі, бісеру, кветак, сувенірныя паштоўкі, магніцікі, лыжкі.

 

 

Музей лыжкі раённага цэнтра рамёстваў папоўніўся яшчэ адной калекцыяй — тронкі лыжак зроблены ў выглядзе дрэў. Аўтар калекцыі — Яўген Осіпаў.

 http://minpraud.by/attachments/129454/08.pdf

Категория: СМІ пра нас | Добавил: lyzhkary (27.03.2014)
Просмотров: 235
Copyright MyCorp © 2017
Бесплатный хостинг uCoz