МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Панядзелак, 29.04.2024, 00:06
Меню сайта

Наша апытанне
Дзе ў горадзе павінен стаяць помнік Лыжцы?
Всего ответов: 86

Каляндар
«  Кастрычнік 2013  »
ПнАўтСрЧцПтСбНдз
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Пошук

Статыстыка

Главная » 2013 » Кастрычнік » 4 » Дранік-шоў па-бярэзінску
22:46
Дранік-шоў па-бярэзінску
Народны клуб майстроў 2 кастрычніка  для пажылых людзей наладзіў "Дранік-шоў па-бярэзінску".Мерапрыемства было падрыхтавана сумесна з цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.Напачатку ўсе госці наведалі пакой-музей драўлянай лыжкі, пазнаёміліся з экспазіцыяй, паспрабавалі сябе ў якасці ўдзельнікаў імправізаванага ансамбля лыжкароў, а потым з задавальненнем прымалі удзел у конкурсах "Самая вялізная бульбіна", "Самая дбайная гаспадыня" , "Ода драніку", танец "Бульба" і іншых. Разам з удзельнікамі вакальнай групы Бярэзінскага РДК  спявалі песні сваёй маладосці, таньчылі. Кожная гаспадыня да свята падрыхтавала дранікі па ўласнаму рэцэпту, была наладжана выстава-частаванне .Чаго тут толькі не было! Пераможцу вызначалі ўсе разам: у кожнага удзельніка свята было 5 прызавых жэтонаў.У выніку кожная гаспадыня атрымала пэўную колькасць галасоў.Ганаровы медаль пераможцы атрымала Паркалава Л.І.(яе страва называлася "Дранікі пад шубай"). Тры гадзіны праляцелі як адно імгненне. Усмешкі, добры настрой, цеплыню, задавальненне ад сустрэчы з былымі калегамі, сяброўкамі, аднадумцамі атрымаў кожны удзельнік свята.
Просмотров: 571 | Добавил: lyzhkary
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz