11 жніўня 2012 года ў раёне будзе праводзіцца рэгіянальнае свята-конкурс "Бярэзінскія лыжкары".
http://www.tvr.by/rus/society.asp?id=72293
Па папярэдняй дамоўленасці запланавана выступленне Узорнага ансамбля гарманістаў "Аношкаўскія музыкі" Аношкаўскай ДШМ (кіраўнікі Аляксей Андросік і Юрый Кабяк). Удзельнікі вядомага творчага калектыва - сапраўдныя таленты, майстры сцэны, здольныя радаваць і захапляць гледачоў. Упэўніцца ў гэтым можна будзе на свяце (Іншыя фотаздымкі з абласнога свята народнай творчасці "Нясвіжскі фэст-2012" гл. на сайце Народнага клуба майстроў Бярэзінскага РДК па адрасе: ncmberezino.ucoz.com).
У хуткім часе з'явіцца Палажэнне аб правядзенні свята, а пакуль майстры-лыжкары могуць пазнаёміцца з анкетай удзельніка. Анкета ўдзельніка рэгіянальнага свята-конкурсу "Бярэзінскія лыжкары" Прозвішча, імя, імя па бацьку___
Раён (вёска, горад)_____
Год і месца нараджэння___ Месца жыхарства. ___
Месца працы (вучобы), Колькі год займаецеся рамяством___
У каго вучыліся рамяству __ Ці перадаеце свае навыкі вучням, нашчадкам_________
Прыблізная колькасць вырабаў, якія вы робіце на працягу года -________
Колькасць вырабаў, якія Вы мяркуеце прадставіць на конкурс хатніх калекцый - __________
Укажыце на ўдзел у якой намінацыі Вы прэтэндуеце (магчымы ўдзел у некалькі намінацыях) У якіх выставах прымалі ўдзел за апошнія тры гады__ (запоўненую анкету можна даслать на наш сайт альбо на Еmail dk_berezino@mail.ru)
|