МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Субота, 25.11.2017, 12:23
Меню сайта

Наша апытанне
Ці ёсць у Вас драўляная лыжка?
Всего ответов: 49

Каляндар
«  Люты 2015  »
ПнАўтСрЧцПтСбНдз
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728

Пошук

Статыстыка

Главная » 2015 » Люты » 20 » Не ўбачыць немагчыма!
17:27
Не ўбачыць немагчыма!

    Яшчэ зімой 2014 г. вядомы бярэзінскі майстар Я.П.Осіпаў пачаў ствараць калекцыю драўляных лыжак з розных парод дрэў. Яе непаўторнасць і адметнасць заключаецца ў тым, што гледзячы на форму  лыжак, іх тронкі можна здагадацца, з якога дрэва выразана "прыгажуня". Лёгка і з упэўненасцю можна назваць лыжку дубовую ці грушавую, яловую ці сасновую. А вось каб пазнаць яшчэ добры дзясятак лыжак, прыйдзецца напружыць памяць, каб успомніць  усе назвы дрэў. Гасцей, якія вырашаць праверыць свае веды, чакаюць сюрпрызы - у калекцыі ёсць лыжкі-пярэваратні. 

    Дзіўная лыжка атрымалася з галінкі куста "воўчых ягад". Чалавеку, які хоць раз бачыў гэтую расліну з тонкімі галінкамі, адразу цяжка ўявіць, як такое магчыма. Але неяк вандруючы па лесе Яўген Паўлавіч убачыў куст,  адна з галінак якой вырасла таўшчэзная, з нарастам... З яе і нарадзіўся драўляны шэдэўр. 

   На сённяшні дзень у калекцыі можна ўбачыць 23 лыжкі.  Патрымаеш іх у руках і адчуеш, якія розныя дрэвы па сваёй вазе, колеру, структуры - карацей кажучы, яны зусім як людзі.  Завітайце ў музей, пазнаёмцеся з калекцыяй лыжак і адкрыйце для сябе прыгожы свет мастацтва!

фота Г.Наркевіч

 

Просмотров: 198 | Добавил: lyzhkary | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Copyright MyCorp © 2017
Бесплатный хостинг uCoz