Меню сайта |
|
|
Наша апытанне |
|
|
Каляндар |
« Сакавік 2013 » | Пн | Аўт | Ср | Чц | Пт | Сб | Ндз | | | | | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
|
|
Пошук |
|
|
Статыстыка |
|
|
|
| | |
| Главная » 2013 » Сакавік » 20 » Майстар-клас Васіля Андрэевіча Мурашкі
22:11 Майстар-клас Васіля Андрэевіча Мурашкі |
Васіль Андрэевіч працуе над стварэннем драўляных лыжак вельмі плённа, за год робіць 200 штук і болей. Перадаць сваё уменне і майстэрства маладым - яго даўняя задума. У сакавіку вядомы многім бярэзінцам лыжкарэз правёў майстар-клас па вырабу драўлянай лыжкі для вучня гімназіі Цімафея Сінякова. На працягу гадзіны ў майстэрні кіпела праца. Цімафей уважліва слухаў і сачыў за работай майстра. Васіль Андрэевіч паказваў, як працаваць разцом, тапаром, маленькім рубанкам. Падказваў, што трэба рабіць, каб не сапсаваць нарыхтоўку, дзе больш выбраць, каб лыжка была глыбейшай - адным словам, раскрыў сакрэты свайго майстэрства. Цікавасць маладога хлопца да вырабу лыжак пацвярджае той факт, што лыжкарскае майстэрства працягвае жыць у новым пакаленні, што дзякуючы апантанасці Цімафея Сінякова захаваецца яшчэ адна традыцыя, не згубіцца тэхналогія вырабу драўлянай лыжкі. Ад усяго сэрца хочацца пажадаць пачынаючаму майстру творчых поспехаў і багатага плёну!
|
Просмотров: 610 |
Добавил: lyzhkary
| Рейтинг: 0.0/0 |
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи. [ Регистрация | Вход ]
| |
| | |
|