size=11]У 2013 годзе музей драўлянай лыжкі аб'яўляе акцыю "За дзве старыя - адну новую даем". Мэта акцыі папоўніць гістарычную частку музейнага фонду. Як вядома, музей быў створаны з мэтай захавання лыжак, вырабленых майстрамі вобласці ў час правядзення абласнога свята-конкурсу "Бярэзінскія лыжкары", які ўпершыню быў праведзены ў Беразіно ў 2010 г. Зараз у фондзе музея 201 лыжка. Для вывучэння гісторыі лыжкарскага майстэрства ў рэгіёне пакой-музей драўлянай лыжкі вырашыў аб'явіць акцыю: за дзве старыя драўляныя лыжкі даваць адну новую. Нам будзе таксама цікава ведаць пра майстра лыжкі (прозвішча, імя, гады жыцця, месца жыхарства). Будзем удзячны ўсім, хто прыме ўдзел у акцыі. Заяўкі на ўдзел можна падаць па тэлефоне 80293378061 альбо даслаць ліст на наш сайт lyzhka.ucoz.com[/size]
|