МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Чацвер, 25.04.2024, 18:27
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Ці даводзілася Вам есці драўлянай лыжкай?
Всего ответов: 299

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

Майстры-лыжкары на свяце-конкурсе разьбы па дрэве

На свяце-конкурсе разьбяроў былі жартаўлівыя скульптуры Леніна

  • Размер текста:
  • A
  • A
  • A
 

 

У суботу, 18 мая, у Мядзеле прайшло шостае рэгіянальнае свята-конкурс разьбяроў па дрэве “Разьбы зачараванне”. Удзельнічалі ў ім 26 майстроў. Тры гады таму, калі Мядзел таксама прымаў падобнае свята, іх было больш – 34.

Прыехалі разьбяры з Чэрвеньскага, Стаўбцоўскага, Бярэзінскага раёнаў. З нашага рэгіёна былі майстры з Валожынскага раёна і Мядзельскага (к.п. Нарач (Купа) і Крывічоў). Сярод удзельнікаў былі і дасведчаныя творцы, і юныя таленты.

Размясціліся майстры са сваімі вырабамі ў цэнтры горада – на плошчы Шаранговіча. І кожны ахвотны мог убачыць, якія дзівосы можна ствараць з дрэва: ад маленькіх і простых рэчаў да вялізных пано.

Вось Яўген Осіпаў з Беразіно другі раз на свяце ў Мядзеле. Прывёз разнастайныя вырабы: тут і лыжкі – адметныя, з цікавымі надпісамі, і прыгожыя скульптуры. Многія звярталі ўвагу на яго скульптуры з выявай Леніна – правадыру майстар прысвяціў некалькі прац, у тым ліку і жартаўлівых.

Майстры не толькі прадстаўлялі свае работы: прайшоў конкурс на хуткасць і якасць выканання твору. На яго выраб адводзіліся тры гадзіны.

– У конкурсе ўдзельнічаюць чатыры нашы прадстаўнікі, – кажа дырэктар Крывіцкага цэнтра народных рамёстваў Уладзімір Хіхіч. – Гэта майстры Генадзь Скурко і Уладзімір Гаранін і гурткоўцы  Віталь Лётка і Яўген Зянько.

– Разьбой цікава займацца, і рэчы прыгожыя можна зрабіць. А ў конкурсе такім прыемна паўдзельнічаць, – кажа Яўген Зянько.

– Тут столькі ўсяго прыгожага прывезлі, якія карціны з дрэва! – не хавае захаплення  Віталь Лётка.

Вырашыў прыняць удзел у конкурсе і Вячаслаў Броска з к. п. Нарач (Купа).

– Проста люблю ўсё з дрэва рабіць, – дзеліцца ён.

Валожынскі раён прадстаўлялі гурткоўцы Дорскага філіяла Івянецкай школы мастацтваў. Пазнаць юных майстроў Сяргея ПупкоВадзіма ГанчарыкаСямёна Новіка было лёгка – працавалі яны ў нацыянальных строях. А дапамагаў ім парадай выкладчык Сяргей Мурашоў.

Пасля завяршэння конкурсу журы падвяло вынікі. Лепшых вызначылі ў  дзесяці намінацыях. У кожнай былі лаўрэаты і прызёры. А створаныя падчас свята вырабы застануцца на Мядзельшчыне – у Крывіцкім цэнтры народных рамёстваў.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

 

http://news.21.by/culture/2013/05/23/768713.html

Категория: СМІ пра нас | Добавил: lyzhkary (28.05.2013)
Просмотров: 618
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz