МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Пятніца, 29.03.2024, 14:34
Меню сайта

Раздзелы рубрык
Нашы артыкулы [4]
СМІ пра нас [52]

Наша апытанне
Дзе ў горадзе павінен стаяць помнік Лыжцы?
Всего ответов: 86

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

ЧЫТАЙЦЕ ТУТ. СМІ ПРА НАС

Штотыдневiк «Голас Радзімы», №28 (3196), чацвер, 5 жніўня, 2010

З такой лыжкай смачна ўсё!

 

Самы папулярны прадмет кухоннага начыння красаваўся як твор мастацтва на свяце-конкурсе ў Беразіно
Лыжкары розных узростаў з’ехаліся ў Беразіно, каб падзівіць усіх сваімі талентамі ды старадаўнім, дзедавым рамяством. Калекцыі лыжак ручной работы, прывезеныя імі, адразу ж траплялі ў экспазіцыю выставы, арганізаванай на месцы конкурса.

У лыжкароў - свае сакрэты

Галоўным выпрабаваннем для ўмельцаў быў, вядома ж, выраб драўлянай лыжкі. І рабілі гэта разьбяры пад пільным наглядам кампетэнтнага журы. Дасведчаныя майстры, а таксама выхаванцы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва тры гадзіны працавалі над немудрагелістым, але такім патрэбным у кожным доме прадметам. Вырабы з самага экалагічнага матэрыяла ацэньваліся па 10 намінацыях, звярталася пры гэтым увага на ўсе грані і нюансы лыжкарскага майстэрства. Журы, у прыватнасці, адзначыла гарманічнае спалучэнне формы і размаляванага аздаблення лыжак, вылучыла лепшыя хатнія калекцыі. Не засталіся без увагі самая вялікая і самая маленькая лыжкі, і нават самы малады лыжкар. А пяць лыжак-пераможцаў у намінацыі «Прыгажуня выставы» на кухні ўжо і не трапяць — яны адразу прылічаны да твораў мастацтва і адправіліся ў Івянецкі музей традыцыйнай культуры.
Не абышлі бокам конкурс лыжкароў і музыкі-лыжачнікі, для якіх лыжкі — прафесійная музычная прылада. Прычым лепшыя выканаўцы мелодый і рытмаў на лыжках таксама атрымалі ўзнагароды журы.
Конкурс у Беразіно праводзіўся ўпершыню, ён сабраў 50 лыжкароў Міншчыны. Арганізатары ўпэўнены: свята народных талентаў стане добрай традыцыяй, і ў наступным годзе ў Беразіно памкнуцца ўмельцы з усёй Беларусі. А створаныя на конкурсе вырабы стануць першымі экспанатамі ў арыгінальным Музеі драўлянай лыжкі — яго плануюць адкрыць у Бярэзінскім раённым доме культуры.



Категория: СМІ пра нас | Добавил: lyzhkary (02.04.2012)
Просмотров: 639
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz