МУЗЕЙ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ (Музей деревянной ложки)
Пятніца, 29.03.2024, 10:44
Меню сайта

Наша апытанне
Ці ёсць у Вас драўляная лыжка?
Всего ответов: 55

Пошук

Статыстыка

Главная » Доска объявлений » Навіны

Аб правядзенні ІІ рэгіянальнага свята-конкурсу драўлянай лыжкі “Бярэзінскія лыжкары”
28.07.2012, 21:24
   11 жніўня 2012 года ў г. Беразіно адбудзецца ІІ рэгіянальнае свята-конкурс драўлянай лыжкі "Бярэзінскія лыжкары”,
у якім прымуць удзел майстры Мінскай вобласці.
Арганізатары мерапрыемства – Упраўленне культуры Мінскага аблвыканкама,
ДУ "Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”,
аддзел культуры Бярэзінскага райвыканкама,
Народны клуб майстроў Бярэзінскага РДК.
   І абласное свята-конкурс "Бярэзінскія лыжкары” сабраў майстроў Мінскай вобласці ў ліпені 2010 г. у г.Беразіно. У верасні таго ж года ў рамках рэалізацыі абласной доўгатэрміновай праграмы "Традыцыйная культура і дзеці” адкрыты пакой-музей драўлянай лыжкі, наведвальнікі якога могуць пазнаёміцца як з пастаянна дзеючай экспазіцыяй драўляных лыжак, так і з іншымі выставамі, якія звязаны з гісторыяй роднага краю, прысвечаны народным рамёствам.
   Адметнай падзеяй свята ў гэтым годзе стане прэзентацыя помніка драўлянай лыжцы, вырабленага бярэзінскімі майстрамі Осіпавым Я.П., Мурашка В.А., Паскробка А.І. (на рус. Паскробко) У конкурснай праграме пераможцы будуць вызначаны па 10 намінацыях. Творы, вырабленыя ў час конкурсу, папоўняць калекцыю музея драўлянай лыжкі.
   У праграме свята:
10.00-10.45 - Наведванне музея драўлянай лыжкі
11.00 - Урачыстае адкрыццё помніка драўлянай лыжцы
11.20 - Урачыстае шэсце ўдзельнікаў свята-конкурсу да гарадскога сквера
 11.50 - Урачыстае адкрыццё свята
12.00-15.00 - Конкурс па вырабе драўлянай лыжкі
12.00-15.00 - Святочны канцэрт з удзелам Народнага ансамбля песні "Лявоніха”, Узорнага ансамбля гарманістаў "Аношкаўскія музыкі” Нясвіжскага раёна
12.00-15.00 - Выстава-кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці, выстава-продаж мёду "Мядовы кірмаш”
15.00 - Узнагароджванне ўдзельнікаў свята-конкурсу
 
  Месца правядзення: Мінская вобл. г. Беразіно, гарадскі сквер (ля кінатэатра "Юбілейны”).
  Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах:
(прац.) (8 01715) 5 68 39, (Vel.) 8 0293 37 80 61, (МТС) 8 033 66 46 884
(кіраўнік Народнага клуба майстроў Бярэзінскага РДК Ждановіч Ганна Аляксандраўна).
Добавил: lyzhkary |
Просмотров: 2426 | Рейтинг: 5.0/1
Copyright MyCorp © 2024
Бесплатный хостинг uCoz